На варце здароўя

У Старадарожскай раённай бальніцы — новае абсталяванне

У Старадарожскай раённай бальніцы — новае абсталяванне.

Яно істотна пашырае магчымасці мясцовых медыкаў. Нядаўна ў іх распараджэнне паступіў апарат тэле-ЭКГ, які дазваляе дыстанцыйна суправаджаць лячэбна-дыягнастычны працэс, перадаючы даныя электракардыёграфіі па тэлекамунікацыйных лініях сувязі кругласутачна і на любую адлегласць.

Для «хуткай дапамогі» закуплена яшчэ два новыя партатыўныя лічбавыя электракардыёграфы. Яны вельмі зручныя, могуць працаваць ад здымнага акумулятара ў ручным і аўтаматычным рэжыме. Чакаюць у раённай бальніцы і паступлення новага спірографа для дыягностыкі стану бронхалёгачнай сістэмы.

Уся гэта сучасная апаратура набываецца дзякуючы істотнай дапамозе райвыканкама.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter