На варце эканамiчных iнтарэсаў

Падатковая нагрузка на эканомiку ў наступным годзе можа быць знiжана. У межах падрыхтоўкi бюджэту на наступны год абмяркоўваецца магчымасць адмены чарнобыльскага падатку i змянення ставак пэўных абаротных падаткаў.

Падатковая нагрузка на эканомiку ў наступным годзе можа быць знiжана. У межах падрыхтоўкi бюджэту на наступны год абмяркоўваецца магчымасць адмены чарнобыльскага падатку i змянення ставак пэўных абаротных падаткаў.

Эканомiка краiны развiваецца даволi дынамiчна, дзяржбюджэт па вынiках першага паўгоддзя выконваецца з прафiцытам, таму i ёсць падставы для знiжэння падатковай нагрузкi, патлумачыла мiнiстр па падатках i зборах Ганна Дзяйко напярэдаднi прафесiйнага свята — Дня работнiкаў падатковых органаў. “Задача падатковых органаў — ператварыць дасягненнi эканомiкi краiны ў эканамiчныя дасягненнi грамадзян”, — адзначыла яна.
У краiне, па яе словах, працягваецца работа па спрашчэнню падатковага заканадаўства. Яно, патлумачыла мiнiстр, павiнна быць даступным, зразумелым, але перакрываць “шэрыя схемы”. Для спрашчэння разлiкаў плануецца, у прыватнасцi, аб’яднаць у адзiн некалькi “дробных” падаткаў. З 2006 года пачнецца эксперымент па прыёме дэкларацый па асобных падатках у электронным выглядзе.
За 15 гадоў дзейнасцi падатковая служба нашай краiны перажыла значную эвалюцыю. З 1992 года агульная колькасць падаткаў i абавязковых плацяжоў паменшылася з 30 да 18. Агульная падатковая нагрузка на эканомiку за гэты перыяд знiзiлася з 50 да цяперашнiх 29 працэнтаў (без улiку выплат у Фонд сацыяльнай абароны).

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter