На вальс запросяць ветэраны

У выставачным цэнтры «Белэкспа» адбудзецца ветэранскі баль

У гонар 70-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» адбудзецца ветэранскі баль. У ім прымуць удзел 500 мінчан — ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і тых, чыё жыццё закранула гэтая жахлівая трагедыя.

Прыедуць на вечар і 30 прадстаўнікоў Маскоўскага гарадскога савета ветэранаў, якія ў 1944 годзе ўдзельнічалі ў вызваленні нашай краіны.

Герояў балю чакаюць святочны канцэрт і танцавальная праграма. Акрамя таго, у час мерапрыемства ім уручаць падзячныя лісты кіраўніка дзяржавы да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter