На ваенных фотаздымках.

“Мая маці Таццяна Архіпаўна ГАЎРЫШ (у дзявоцтве Пятрова), 1928 года нараджэння, ураджэнка Чавускага раёна, у 1943-м была на прымусовых работах на будаўніцтве варожых абарончых аб’ектаў у Віцебскай вобласці. Потым была вызвалена Чырвонай Арміяй, якая наступала. Дадому маці не вярнулася, а разам з такімі ж, вызваленымі жанчынамі, яе пакінулі пры вайсковай часці.

Яны пасвілі коней, мылі бялізну, працавалі на кухні. Дзень Перамогі сустрэлі ў Германіі. Пасля гэтага прыехалі дадому. Як памяць пра той час засталіся фотаздымкі. На жаль, маці не памятае нумар вайсковай часці, у якой служыла. У архіве Магілёўскай вобласці ёсць толькі звесткі аб яе прымусовай эксплуатацыі акупацыйнымі войскамі і тое, што яна вярнулася ў родныя мясціны з Германіі. Там маці пазнаёмілася з маім бацькам, які пасля вайны знайшоў яе, ажаніўся і павёз у Расію, дзе ў 1948 годзе нарадзіўся я, а потым мой брат. Жыццё з бацькам не склалася, і ў 1952 годзе маці з двума дзецьмі вярнулася ў Беларусь. Мой бацька памёр у 1984-м. На фотаздымках, якія я даслаў, разам з маёй маці і вайскоўцамі дзяўчаты, якія з ёй служылі. Можа, хто з іх пазнае сябе або іх родныя ўбачаць на фатаграфіях сваіх матуль, бабуль, знаёмых вайскоўцаў. Прашу адгукнуцца. Валерый Мікалаевіч Гаўрыш, Чавусы”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter