На тэхнічнае пераўзбраенне рэдакцый рэспубліканскай і мясцовай прэсы ў Беларусі зрасходавана 1,5 млрд рублёў

Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення друкаваных СМІ і знешніх сувязей Міністэрства інфармацыі Уладзімір Матусевіч.Сродкі для такога маштабнага тэхнічнага пераўзбраення былі выдзелены ў ходзе рэалізацыі Комплекснай праграмы развіцця дзяржаўных перыядычных друкаваных выданняў у Беларусі на 2005—2008 гады, а таксама Праграмы развіцця галіны друку і сродкаў масавай інфармацыі на 2006—2010 гады. Пры выкананні праграм у 2006—2007 гадах асвоена больш як 3,8 млрд рублёў.Праведзеныя мерапрыемствы далі магчымасць істотна палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу рэдакцый. Калі ў ліпені 2005 года знос камп’ютэрнай і фотатэхнікі ў сярэднім па рэдакцыях рэспубліканскіх перыядычных выданняў складаў 75,8 працэнта, у рэдакцыях абласных, гарадскіх і раённых газет — 66,6 працэнта, то на пачатак 2008 года па рэдакцыях рэспубліканскай перыёдыкі — 49,5 працэнта і 34 працэнты (камп’ютэрная і фотатэхніка), па рэдакцыях мясцовай прэсы — 52 працэнты і 47 працэнтаў.