На свята цягніком

У святы ў раскладзе БЧ з’явіцца дзевяць дадатковых саставаў

У святочныя і перадсвяточныя дні ў раскладзе БЧ з’явіцца дзевяць дадатковых саставаў.

Чатыры з іх звяжуць сталіцу з Гомельшчынай. Так, 7 сакавіка адправіцца цягнік № 638 Мінск—Гомель, і ў гэты ж дзень у адваротным накірунку выедзе цягнік № 637 Гомель—Мінск. У нядзелю, 9 сакавіка, на вакзальных табло з’явяцца саставы № 680 Мінск—Гомель і № 679 Гомель—Мінск.

З 7-га па 11 сакавіка дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць паміж нашай краінай і Расіяй. Так, 7 сакавіка пасажыры змогуць прыехаць у беларускую сталіцу на цягніку № 255 Масква—Мінск, а 8-га — саставам № 252 Мінск—Масква вярнуцца ў краiну-суседку, 10-га з Мінска і Брэста адправяцца цягнікі № 212 Мінск—Масква і № 36 Брэст—Санкт-Пецярбург, на 11 сакавіка назначаны цягнік № 237 Масква—Мінск. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter