Четвертый сезон конкурса «Ты супер!» стартует на российском телеканале

На сцэне ўсе роўныя

«Ты супер!» — тэлевізійны праект для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. З 2017 года ў конкурсе прынялі ўдзел 344 юныя артысты з 18 краін, у тым ліку з Расіі, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Украіны, Эстоніі і Беларусі. Дзеці, абдзеленыя лёсам, не толькі атрымалі магчымасць выступіць на вялікай сцэне і раскрыць свой талент перад шырокай аўдыторыяй. Некаторыя з іх дзякуючы праекту знайшлі новыя сем’і. Адна з самых яркіх беларускіх удзельніц — Дар’я Чарнова. Яе мы бачылі на сцэне і ў першым, і ў трэцім сезонах праекта. У абодвух беларуска дайшла да фіналу.


У чацвёртым сезоне па традыцыі прымуць удзел дзеці з прыёмных сем’яў, школ-інтэрнатаў і дзіцячых дамоў ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў з усіх гарадоў Расіі і краін СНД. У праекце таксама будуць задзейнічаны фіналісты і паўфіналісты мі­нулых гадоў. Вядучымі па-ранейшаму будуць Вадзім Такмянёў і Анастасія Пак. А вось спіс членаў журы пакуль трымаюць у сакрэце. Як паведаміў ria.ru Такмянёў, чацвёрты сезон конкурсу наогул будзе багаты на прыемныя сюрпрызы: «З’явяцца новыя яркія члены журы і таленавітыя дзеці. Дружная сям’я конкурсу «Ты супер!» з кожным новым сезонам становіцца большай». Новы сезон шоу выйдзе ў эфір на тэлеканале НТВ у верасні.

mila@sb.by

Фота PR НТВ
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter