ХХII Национальный фестиваль белорусской песни и поэзии «Молодечно-2023» пройдет 9 — 10 июня

На струнах маладосці і натхнення

ХХII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2023» пройдзе 9—10 чэрвеня. Дзякуючы трансляцыям асноўных канцэртных праграм і аператыўным выпускам навін акунуцца ў атмасферу форуму і пабываць на галоўнай канцэртнай пляцоўцы змогуць гледачы тэлеканалаў «Беларусь 1» і «Беларусь 3».

Фото из архива «СБ»

Як паведамілі ў прэс-службе Белтэле­радыёкампаніі, з 9 па 11 чэрвеня «Навіны культуры» на «Беларусь 3» выйдуць у фармаце дзённікаў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2023». Карэспандэнты пабываюць на ўсіх мерапрыемствах музычна-паэтычнага форуму, пагавораць з удзельнікамі і арганізатарамі, пакажуць сюрпрызы, падрыхтаваныя для жыхароў і гасцей Маладзечна. Вынікі свята — у нядзелю ў праграме «Культурны тыдзень».

Цэнтральная падзея першага дня — урачыстае адкрыццё фестывалю канцэртам «Все звезды сошлись» на сцэне Летняга амфітэатра. Артысты тэлевізійных праектаў «Х-Фактор» і «Фактор. BY» выступяць у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя Міхаіла Фінберга. Мастацкі кіраўнік, галоўны дырыжор — Максім Расоха. Тэлеверсію канцэрта глядзіце на канале «Беларусь 1» 9 чэрвеня ў 21:45.

10 чэрвеня ў 11:30 і 15:30 на тэлеканале «Беларусь 3» — прамыя трансляцыі II і III тураў рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні «Маладзечна-2023».

Завершыцца фестываль гала-канцэртам «Любімыя песні. Спяваем разам» на сцэне Летняга амфітэатра. У праграме прымуць удзел Анатоль Ярмоленка, Уладзімір Громаў, Ірына Дарафеева, Вікторыя Алешка, Жанет, Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча і іншыя. У час канцэрта адбу­дзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні «Мала­дзечна-2023». Атрымаць асалоду ад вялікага святочнага канцэрта гледачы тэлеканала «Беларусь 1» змогуць 10 чэрвеня ў 21:50.

kuzmich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter