На спатканне з блізкімі сэрцу мясцінамі

Не раз чытала ў прэсе аб папулярнасці здраўніц Беларусі ў замежжы. Хоць жыву далёка ад родных мясцін – у ЗША, каля Ніягарскага вадаспаду, але часта маю зносіны з роднымі і сябрамі ў Беларусі, Расіі, Прыбалтыцы. І яны ў захапленні ад санаторыяў і спартыўна-аздараўленчых цэнтраў краіны. А рэкорды ў “аздараўленчым турызме” ставяць, пэўна, ізраільцяне — выхадцы з Беларусі. У Ізраілі ў мяне шмат сяброў. Некаторыя з іх любяць калясіць па свеце. А ў Анатоля Сахновіча і яго жонкі Бэлы з Пэтах-Тыквы маршрут адзін: Беларусь. Анатоль Абрамавіч патлумачыў: “Мы з Бэлай Лявонцеўнай адналюбы. Нас цягне ў родны край, у любімы Мінск, які мы пакінулі, дапрацаваўшы да пенсіі. Там жывуць блізкія нам людзі. Жыве памяць пра родных, якія пайшлі з жыцця, і тысячах людзей, згарэлых у полымі Халакоста. Едзем у Беларусь і на спатканне з роднай прыродай, культурай, традыцыямі”.
Трэнажорная зала ў наваполацкім санаторыі “Нафтан”Не раз чытала ў прэсе аб папулярнасці здраўніц Беларусі ў замежжы. Хоць жыву далёка ад родных мясцін – у ЗША, каля Ніягарскага вадаспаду, але часта маю зносіны з роднымі і сябрамі ў Беларусі, Расіі, Прыбалтыцы. І яны ў захапленні ад санаторыяў і спартыўна-аздараўленчых цэнтраў краіны. А рэкорды ў “аздараўленчым турызме” ставяць, пэўна, ізраільцяне — выхадцы з Беларусі.
У Ізраілі ў мяне шмат сяброў. Некаторыя з іх любяць калясіць па свеце. А ў Анатоля Сахновіча і яго жонкі Бэлы з Пэтах-Тыквы маршрут адзін: Беларусь. Анатоль Абрамавіч патлумачыў: “Мы з Бэлай Лявонцеўнай адналюбы. Нас цягне ў родны край, у любімы Мінск, які мы пакінулі, дапрацаваўшы да пенсіі. Там жывуць блізкія нам людзі. Жыве памяць пра родных, якія пайшлі з жыцця, і тысячах людзей, згарэлых у полымі Халакоста. Едзем у Беларусь і на спатканне з роднай прыродай, культурай, традыцыямі”. Для Сахновічаў беларускія здраўніцы прывабныя ўмовамі для лячэння і адпачынку, ветлівасцю і клопатам персаналу. І кошт пуцёвак параўнальна невысокі.
Выбіраюць Сахновічы адпачынак паблізу Мінска, каб часцей сустракацца з сябрамі, сярод якіх нямала аўтазаводцаў. Яшчэ б! Анатоль Абрамавіч адпрацаваў на МАЗе 34 гады, быў начальнікам упраўлення “БелаўтаМАЗрамжылбуд”. Гэта пад яго кіраўніцтвам, дарэчы, рос цэлы мікрараён, дзе сем’і аўтазаводцаў атрымалі выдатнае жыллё. Узначальваў ён і будаўніцтва завадскіх здраўніц — у Волме, Крыме, Закарпацці. А Бэла Лявонцеўна выкладала матэматыку ў школах паблізу аўтазавода. Дзеці іх, Леанід і Ірына, пасля заканчэння Політэхнічнага інстытута таксама працавалі на МАЗе. Ветлівыя, душэўныя людзі, Сахновічы заўсёды былі ў віры завадскога жыцця.
У ліпені Сахновічы звычайна ў Беларусі. За дзесяць гадоў пабывалі ў розных тутэйшых месцах, цяпер вельмі ўпадабалі санаторый “Лазурный”, гэта амаль побач з Мінскам у лесе на беразе вадасховішча Дразды. Летам сонца дорыць там цяпло, лес — гаючае паветра, ягады, грыбы.Працэдуры ў штучнай спелеапячоры карысныя для здароўя
У санаторыі выдатная лячэбна-дыягнастычная база, а сёлета адкрыўся басейн. “Мы ў тым санаторыі знайшлі ўсё лепшае, што было ў нашых завадскіх здраўніцах, і нават больш, — задаволены Анатоль Абрамавіч. — Адначасова там лечацца і адпачываюць каля 120 чалавек, да кожнага — увага, клопат урачоў, медперсаналу. Харчаванне выдатнае, кухары гатуюць па-дамашняму. Нам падаецца, найперш дзякуючы дырэктару санаторыя, Аляксандру Леанідавічу Усольцаву, там так камфортна, гасцінна, утульна. Ён чалавек ветлівы, душэўны, да таго ж выдатны кіраўнік. Мы з ім пасябравалі, і, калі прылятаем у Мінск, ля аэрапорта ўжо чакае нас санаторны аўтобус”.
І не адных Сахновічаў забірае той аўтобус: разам з імі на адпачынак і лячэнне ў “Лазурный” з Пэтах-Тыквы прылятае да 50 чалавек з Усеізраільскага аб`яднання выхадцаў з Беларусі. Суполка, дарэчы, вялікая: звыш 140 тысяч чалавек, у кожным буйным горадзе Ізраіля мае аддзяленні. Адну з найстарэйшых грамадскіх арганізацый краіны шмат гадоў узначальвае Міхаіл Альшанскі. Сёлета ў красавіку ў “Беларускім лесе” каля горада Бэн-Шэмен прайшла 56-я штогадовая сустрэча выхадцаў з Беларусі. У ёй удзельнічалі пасол Беларусі ў Ізраілі Ігар Ляшчэня і супрацоўнікі пасольства.
Анатоль Сахновіч кіруе аддзяленнем аб`яднання ў Пэтах-Тыкве, у ім звыш 2 тысяч чалавек, нямала і былых аўтазаводцаў — дарэчы, раней у “Беларускім лесе” асобна ладзіліся іх сустрэчы. Актывісты суполкі дапамагаюць суайчынікам парадай і справай, арганізуюць сустрэчы, канцэрты ў гонар знамянальных падзей у жыцці Ізраіля і Беларусі. Асаблівая ўвага — аздараўленню людзей, бо многія ўжо немаладыя. Калі Сахновічы вярталіся з “Лазурного”, то суседзі, сябры, проста знаёмыя захапляліся тым, як яны выдатна выглядаюць. Пыталіся: дзе так добра адпачылі? Вось і пайшла па горадзе “рэклама” беларускай здраўніцы ў Драздах.
Нехта, можа, думае, што з-за мяжы трапіць у беларускі санаторый складана — і памыляецца. Штогод ранняй вясной Анатоль Абрамавіч браніруе для сябе і суайчыннікаў нумары на ліпень. Пасля звяртаецца ў пасольства Беларусі ў Ізраілі па візы, прычым выхадцам з Беларусі, якія калектыўна выязджаюць на адпачынак, робіцца скідка. І кампанія “Белавія” прадае ім квіткі па льготнай цане. Ізраільцяне праходзяць у Беларусі трохтыднёвы курс лячэння і адпачынку, ездзяць на экскурсіі па Мінску, сустракаюцца з блізкімі і дарагімі сэрцу людзьмі.
Ужо і прадстаўнікі іншых буйных гарадоў Ізраіля, дзе працуюць аддзяленні Усеізраільскага аб`яднання выхадцаў з Беларусі, “кінулі якары” ва ўпадабаных імі беларускіх здраўніцах. Напрыклад, маім родным і сябрам з Расіі падабаецца аздараўленчы комплекс “Ракета”. Расказваюць: там усё новенькае, “з іголачкі”, умовы для лячэння і адпачынку ідэальныя. Падабаюцца працэдуры ў спелеапячоры, басейне. Зручныя нумары, ванныя пакоі, усюды чысціня і парадак. Уражвае і сталовая — рэстаранная зала з вытанчаным інтэр’ерам, там ёсць тэлевізары, падсвятленне, прыемная музыка. Ежа на заказ, прычым разнастайная, вельмі смачная, з натуральных беларускіх прадуктаў, а мінеральныя воды — з мясцовых крыніц. Праводзяцца дні нацыянальных страў. І калі, скажам, чарга беларускай кухні, то на сталах — абрусы, сурвэткі, ручнікі з беларускімі ўзорамі, гарачыя стравы ў гліняных гаршках. Дзень рускай кухні, адпаведна, вытрыманы ў іншай традыцыі. У сталовай-рэстаране, расказваюць, так утульна, добра, што часам і сыходзіць не хочацца. Як не падзякаваць людзям, якія там працуюць!Беларускія здраўніцы прыцягальныя і для гасцей з іншых краін
Важна і тое, што па кошце пуцёўкі ў беларускія здраўніцы — даступныя, набыць іх проста. Я лёгка знайшла ў інтэрнэце старонку, дзе можна выбраць любы санаторый, улічваючы асаблівасці арганізму. Усяго ж па краіне амаль 90 санаторыяў, аздараўленчых комплексаў, кемпінгаў, турбаз як для дарослых, так і для дзяцей. Калі ўлічыць, што яны працуюць круглы год, то, думаю, месц хопіць усім жадаючым.

Святлана Гебелева,
ЗША
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter