На што пацук варожыць.

Пацук. З паводзінамі пацукоў народ звязваў шэраг прыкмет і прадказанняў:

Пацук. З паводзінамі пацукоў народ звязваў шэраг прыкмет і прадказанняў:

  •  нельга іграць на музычным інструменце ўначы — у хаце з’явяцца пацукі;
  • калі пацукі самі сышлі з хаты — у ёй здарыцца пажар або якое-небудзь іншае няшчасце;
  • калі пацукоў з’яўлялася вельмі шмат і яны знішчалі хлеб, які захоўваўся ў засеках, гэта прадказвала голад і няўрод;
  • прадказвалі: калі пацук згрызе верх каравая (хлеба), то хлеб у гэтым годзе будзе дарагім, калі ніз — танным;
  • паўсюдна і сёння ведаюць, што цяжарнай жанчыне нельга адмаўляць у якой-небудзь яе просьбе, інакш гаспадарку таго, хто адмовіў, апануюць пацукі;
  • жанчынам катэгарычна забаранялася браць у рукі пацука ці забіваць яго — хлеб ад “такіх” рук ніколі не падымецца і будзе нясмачным;
  • калі пацуковыя гнёзды знаходзіліся побач з жытнёвымі палеткамі, гэта прадказвала сырое, дажджлівае надвор’е;
  • калі пацуковых гнёздаў было шмат на льняным полі, чакалі зіму з вялікім снегам.

Існаваў шэраг абрадаў і магічных дзеянняў, якія засцерагалі гаспадарку ад гэтых шкоднікаў:

  • для пазбаўлення ад іх хату абыходзілі з велікоднай ежай, а па кутах клалі шалупінне ад асвечаных яек ці маленькія кавалачкі асвечанай прасвіры;
  • ніколі не ўзгадвалі пацукоў за ежай;
  • пад снапы як абярэг ад пацукоў падкладвалі “калядны” венік, альховыя галінкі ці галінкі бузіны.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter