Больш за семдзесят мецэнатаў культуры адзначылі дыпломамі

На што грошай не шкада

Фестывалі нацыянальных культур у Гродне, нацыянальнай песні і паэзіі ў Маладзечне, “Славянскі базар у Віцебску”, “Лістапад”, “Александрыя збірае сяброў”, набыццё рарытэтаў, вяртанне на радзіму гістарычных каштоўнасцей — усе гэтыя гучныя праекты былі б немагчымы без дапамогі спонсараў.

Фота БЕЛТА

— Мецэнацтва — паказчык высокага развіцця культуры грамадства, калі падтрымка культурных праектаў становіцца важнай справай, — лічыць міністр культуры Барыс Святлоў.

Летась мецэнаты ўклалі ў культуру краіны больш за 5 мільёнаў рублёў. Каб аддзячыць ім, лепшых з іх запрасілі на цырымонію ўшанавання ў Палац Рэспублікі. Дыпломы “Мецэнат культуры Беларусі” па выніках 2016 года атрымалі 76 арганізацый рознай формы ўласнасці. Сярод іх — Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Беларуская чыгунка, “Белтэлекам”, Белдзяржстрах, “Белавія”, “Беларуськалій”, Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат і многія іншыя. Дыпломы мецэнатам уручылі ў некалькіх намінацыях — за значны ўклад у арганізацыю міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў, конкурсаў і свят, за аказанне падтрымкі ў правядзенні наватарскіх культурных праектаў, за ўклад у развіццё міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, а таксама за пастаянную падтрымку нацыянальнай культуры.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter