На шляху ўзаемадзеяння

Таварыствы Чырвонага Крыжа Беларусі і Украіны маюць намер падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве
Аб гэтым паведаміў прэзідэнт таварыства Чырвонага Крыжа Украіны Ян Касючэнка, які прыняў удзел у пасяджэнні Міждзяржаўнага каардынацыйнага камітэта па Чарнобылю ў Гомелі.

Плануецца, што ў ліку асноўных накірункаў узаемадзеяння двух таварыстваў будзе аказанне дапамогі насельніцтву пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, работа па прафілактыцы і сацыяльнай падтрымцы хворых СНІДам і туберкулёзам, работа медыка-сацыяльных службаў, абмен вопытам. Ян Касючэнка адзначыў, што падобныя пагадненні ў бліжэйшы час падпішуць таксама арганізацыі Чырвонага Крыжа прыгранічных абласцей Беларусі і Украіны.

Ірына Цімохіна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter