На шчасце!

Разбіванне посуду — рытуальна-магічнае дзеянне, якое выконвалі ў час некаторых сямейна-родавых абрадаў ці ў дні некаторых свят каляндарнага цыкла. Гэты рытуал меў дваісты характар. З аднаго боку, калі разбівалі посуд, зычылі багацця, нараджэння здаровых дзяцей, пладаноснасці, шчасця; з другога боку, разбіць посуд азначала “знішчыць” штосьці (хваробу, няшчасці, беды і г.д.).

  • На Беларусі і сёння выконваюць наступны абрад: пасля вянчання або рэгістрацыі ў загсе маладых сустракаюць на парозе хаты, і бацькі, перш чым маладыя пераступяць парог, падносяць ім дзве чаркі гарэлкі. Згодна з традыцыяй маладыя павінны былі пасмакаваць “горкую” і выліць яе праз левае плячо. Дзеянне паўтаралася двойчы, а за трэцім разам трэба было чарку з гарэлкай перакінуць праз левае плячо такім чынам, каб яна разбілася.
  • Абавязкова неабходна было разбіць штосьці з посуду ў дзень свайго нараджэння ці імянін, гэта лічылася добрым знакам.
  • У Гродзенскай губерні ў Чысты чацвер хлопцы забягалі ў хату да дзяўчат і разбівалі аб сцяну гаршчок з попелам. Лічылася, што такім чынам яны “перабіваюць” (г. зн. ламаюць, заканчваюць) пост, і хутка наступіць час для вяселляў.
  • Сярод усходніх славян самым распаўсюджаным спосабам выклікання дажджу было разбіванне скрадзенага з суседскага падворка гаршчка.
  • Паўсюдна лічылася: калі посуд б’ецца пры пабочных асобах, гэта прадказвае прыбытак, дабрабыт дому і гаспадарцы: “На піру посуд б’ецца — шчасце гаспадару”.
  • Няшчасце прадказвае трэснуты посуд. Дома ніколі не захоўвалі надколатыя, шчарбатыя, трэснутыя пасудзіны.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter