На ростанях з мінулым

Калі вы не былі ў аграгарадку Нямойта, то і не бачылі, які цудоўны магазін тут адкрыўся...

Калі вы не былі ў аграгарадку Нямойта Сенненскага раёна, то і не бачылі, які цудоўны магазін тут адкрыўся. Новы магазін-прыгажун і назву атрымаў нязвычную — “На ростанях”. Гандлёвае прадпрыемства спажыўкааперацыі на чале з Ірынай Міклушовай з’яўляецца сапраўднай адметнасцю аграгарадка.

Звычайны гандлёвы дзень забяспечвае тавараабарот у 2,5—3 мільёны рублёў. У вясновы і летні час месячны тавараабарот рэальна ўзняць да 100 мільёнаў рублёў. У райспажыўтаварыстве прадпрыемства гандлю аграгарадка Нямойта хваляць за добра па-стаўленую работу стала заказаў. Гэта азначае, што вяскоўцы не трацяць часу на пошукі патрэбнага тавару, паездкі ў райцэнтр ці Віцебск. Трэба толькі даць заяўку – і яна будзе выканана сіламі спажыўкааперацыі раёна.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter