На роднай мове і на фарсі

Творы Якуба Коласа будуць выдадзеныя ў Іране. Над праектам працуюць нацыянальныя бібліятэкі абедзвюх краін
Творы Якуба Коласа будуць выдадзеныя ў Іране. Над праектам працуюць нацыянальныя бібліятэкі абедзвюх краін.

Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала делегацыя Ісламскай Рэспублікі Іран на чале з дарадцам прэзідэнта Ірана па культуры, дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі гэтай краіны Ашары Алі Акбарам. Адным з вынікаў перамоваў стала рашэнне выпусціць кампакт-дыск, на якім будзе прадстаўлена творчасць Якуба Коласа на роднай мове і на фарсі. Аб гэтым ішла размова на прэзентацыі першых пяці кнігі з 20-томнага збору твораў беларускага Песняра.

Над гэтым выпускам працуюць супрацоўнікі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы і выдавецтва “Беларуская навука”.

Андрэй Лукашоў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter