На радзіме Купалы

У вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёна прайшло свята паэзіі “З адною думкаю аб шчасці Беларусі”
У вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёна прайшло свята паэзіі
“З адною думкаю аб шчасці Беларусі”.

Свята было прымеркавана да 126-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і 60-годдзя мемарыяльнага запаведніка “Вязынка”. Падчас урачыстасцяў выступалі беларускія пісьменнікі і фальклорныя калектывы. Была таксама адкрыта выстава народнага клуба аматараў фларыстыкі “Анюта” з Віцебска, экспазіцыя якой уключае работы, створаныя па матывах твораў Песняра.

Наталля Мікалаева
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter