На радасць дарослым i дзецям

Напярэдадні і ў сам Новы год пройдзе 7 тысяч кірмашоў і выстаў

Напярэдадні і ў час Новага года ў краіне пройдзе 7 тыс. распрадаж, кірмашоў і выстаў

Акрамя таго, гандаль і вытворцы (сумесна і паасобку) збіраюцца правесці больш за 1,2 тыс. акцый з уручэннем заахвочвальных прызоў і падарункаў. Аматарам салодкага, напэўна, прыйдзецца на смак прадукцыя, якая будзе прадстаўлена больш чым на 3,2 тыс. выстаў-продажаў кулінарных і кандытарскіх вырабаў.

Шчодрым абяцае быць і прапанова айчынных кандытарскіх фабрык, якія паставяць у гандлёвыя сеткі 1,87 млн. падарункаў вагой ад 300 грамаў да 2,5 кілаграма. У Мінгандлі адзначаюць: сёння «Камунарка» прапануе асартымент з 24 відаў падарункаў, «Спартак» — з 25.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter