На пялёстках руж пунсовых

Хiт групы «Бітлз» «All you need is love» на мову глуханямых

У Міжнародны дзень «The Beatles» гродзенскiя дзеці з парушэннямі слыху ўпершыню перакладуць хiт групы «All you need is love» на мову глуханямых.

У цэнтры горада 16 студзеня дзеці будуць танцаваць на сэрцы, выкладзеным з пялёсткаў пунсовых руж. Нумар прыдумалі харэограф Яўген Якуш і педагогі гродзенскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі слыху. Акцыя пройдзе пры падтрымцы праекта «Жывая гісторыя».

Песня «All you need is love» была выбрана не выпадкова. Джон Ленан напісаў яе як гімн кахання, які змяшчае простае пасланне, зразумелае людзям усіх нацыянальнасцей. Арганізатары патлумачылі, што галоўная мэта акцыі — заклік да людзей праяўляць любоў і дабрыню замест агрэсіі і канфліктаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter