Три десятка предприятий концерна «Беллегпром» представят свою продукцию на Международной выставке-ярмарке BelTexIndustry

На подыуме высокай моды

Прадпрыемствы канцэрна «Беллегпрам» i Расiйскай Федэрацыi, прадстаўнiкi сярэдняга i малога бiзнесу, а таксама дэлегацыi Турцыi i Узбекiстана прымуць удзел у 45-й Мiжнароднай выставе-кiрмашы BelTexIndustry. Яна пройдзе з 6 па 8 кастрычнiка ў НВЦ «БелЭкспа». У гэтыя днi запланаваны модныя паказы, панэльная дыскусiя, дзелавы форум, кiрмаш вакансiй.

На вытворчасці паспяхова функцыянуюць рабатызаваныя сістэмы.
Фото  БЕЛТА

Што паглядзець

Госцi выставы-кiрмашу ўбачаць маляўнiчыя калекцыi высокай моды i дзелавога стылю на мадэлях — фiналiстках конкурсу «Мiс Беларусь». Асобным паказам прадставiць свой сацыяльны праект пераможца нацыянальнага конкурсу прыгажосцi Дар’я Ганчарэвiч у супрацоўнiцтве з брэндам «Элема». Тэма праекта — абарона жывёл, таму мадэлi выйдуць на подыум у стыльных вобразах разам з гадаванцамi з прытулку для бяздомных жывёл. Гэты праект у будучынi наша прыгажуня пакажа на конкурсе «Мiс свету» ў Пуэрта-Рыка.

Для першых наведвальнiкаў выставы канцэрн «Беллегпрам» падрыхтаваў падарункi. Акрамя таго, для небаязлiвых дзяўчат з лiку гасцей стылiсты i вiзажысты створаць стыльныя вобразы з беларускiх брэндаў. Для прафесiяналаў i экспертаў галiны таксама падрыхтавана насычаная праграма.

— Падчас выставы пройдуць маштабны дзелавы форум i дыскусii камерцыйных службаў гандлёвых сетак, унiвермагаў, iнтэрнэт-крам, вытворцаў тавараў лёгкай прамысловасцi, — расказвае начальнiк упраўлення выстаў i кiрмашоў НВЦ «БелЭкспа» Вiкторыя Агафонава. — Таксама ў праграме запланаваны кiрмаш вакансiй са спецыялiстамi па персанале прадпрыемстваў i арганiзацый канцэрна.

— Выстава-кiрмаш BelTexIndustry — добрая магчымасць нашым прадпрыемствам заявiць пра сябе на ўнутраным i знешнiм рынках, — удакладнiў карэспандэнту «Р» намеснiк старшынi канцэрна «Беллегпрам» Вадзiм Ламкоў. — Акрамя таго, яе ўдзельнiкi змогуць наладзiць дзелавыя сувязi з новымi замежнымi партнёрамi i правесцi шырокую рэкламную кампанiю сваёй прадукцыi.

Прадпрыемствы канцэрна «Беллегпрам» пастаянна мадэрнiзуюць вытворчасць i пашыраюць мадэльны рад.
Фото  БЕЛТА

Трэндавыя тэхналогii

За першую палову гэтага года прадпрыемствы канцэрна «Беллегпрам» вырабiлi прадукцыi на суму 326,1 мiльёна долараў. Гэта 107,8 працэнта да аналагiчнага перыяду мiнулага года. Больш як 65 працэнтаў выпушчанай прадукцыi экспартуецца ў 51 краiну свету. Выручка i прыбытак ад рэалiзацыi выраслi ў 1,3 раза, а чысты прыбытак — у 2,7 раза. Дасягнуць такiх паказчыкаў удалося ў тым лiку i дзякуючы асваенню вытворчасцi новых тэхналогiй. Беларускiя прадпрыемствы лёгкай прамысловасцi зараз актыўна займаюцца аўтаматызацыяй улiку бiзнес-працэсаў i тэхналагiчных працэсаў. Напрыклад, «Вiцебскiя дываны», «Камволь», Аршанскi льнокамбiнат, на якiм, апрача ўсяго iншага, укаранёны яшчэ i трэндавыя тэхналогii рэсайклiнгу. Дарэчы, наша краiна ўваходзiць у лiк найбуйнейшых вытворцаў iльнянога валакна ў свеце. Лён-даўгунец вырошчваюць у 36 раёнах. Пасяўная плошча сёлета склала 41,9 тысячы гектараў.

Наша краiна ўваходзiць у лiк найбуйнейшых вытворцаў iльнянога валакна ў свеце.

Крок наперад

— Нашы прадпрыемствы бесперапынна мадэрнiзуюць вытворчасць i пашыраюць мадэльны рад, — працягвае Вадзiм Ламкоў. — На «Белвесце» паспяхова функцыянуюць рабатызаваныя сiстэмы вытворчасцi. Рабатызаваны вытворчыя ланцужкi па дэфектоўцы, крою i камплектоўцы дэталяў верху абутку.

Прадпрыемствы лёгкай прамысловасцi працуюць у жорсткiм канкурэнтным асяроддзi. З усiх пераваг, мабыць, цана прадукту выходзiць на першы план. А рабатызацыя — адзiн са шляхоў знiжэння выдаткаў. Усе праекты ў гэтай сферы разлiчаны на перспектыву ў 5—10 гадоў.

ikras@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter