На Палессі будзе гоман

Фестываль харавых калектываў “Гэты дзіўны спеў” з удзелам Дзяржаўнага хору імя Цітовіча распачнецца на радзіме кіраўніка праслаўленага калектыву Міхася Дрынеўскага – у Лельчыцкім раёне 11 ліпеня. Па словах намесніка старшыні Лельчыцкага райвыканкама Вольгі Гаўрылавец, чакаецца, што ў гэтым вялікім свяце народных талентаў прыме ўдзел звыш дваццаці вядомых на гомельскім Палессі і за яго межамі харавых калектываў. Што адметна, каля паловы іх прадставяць на фестывалі самі гаспадары свята – пявучыя лельчукі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter