На падмурках і на колах

Так званы мікрараён Крыніца знаходзіцца за чыгункай, якая нібы пераразае горад на дзве часткі. Там жывуць больш за 7 тысяч чалавек.
Так званы мікрараён Крыніца знаходзіцца за чыгункай, якая нібы пераразае горад на дзве часткі. Там жывуць больш за 7 тысяч чалавек.


Першая наведвальнiца новага паштовага аддзялення Алена НОВIК.

Намеснік старшыні Пухавіцкага райвыканкама Таццяна Ішуцінава пад¬крэслівае, што мікрараён развіваецца, дабудоўва¬ецца, і, зразумела, жыхары звярталіся з просьбамі аб адкрыцці аддзялення паштовай сувязі. Разам з Мінскім філіялам РУП «Белпошта» раённыя ўлады меркавалі, як найлепш вырашыць праблему, бо асноўнай цяжкасцю была адсутнасць прыдатнага памяшкання. У гэтым пытанні было знойдзена паразуменне з адміністрацыяй ААТ «Машхарч¬прад», якое знайшло месца для новых арандатараў.

І вось днямі першыя наведвальнікі змаглі атрымаць паштовыя паслугі ў новым аддзяленні. На мерапрыемстве з нагоды адкрыцця было шматлюдна: аформленае ў фірменным стылі памяшканне, усе неабходныя атрыбуты ўрачыстасці, яркі плакат «Мы адкрыліся!», сувеніры для кліентаў.

Намеснік дырэктара Мінскага філіяла РУП «Белпошта» Алена Ішчук адзначае сучасны ўзровень новага аддзялення:

— Яно аснашчана неабходнай камп’ютарнай тэхнікай, здольна прадастаўляць поўны спектр паштовых і няпрофільных паслуг. Абсталявана счытвальнікамі банкаўскіх плацёжных картак, што дае магчымасць кліентам папоўніць свой карт-рахунак або зняць наяўныя грошы, зрабіць неабходныя аплаты. З адкрыццём аддзялення створаны новыя рабочыя месцы, штат складаецца з начальніка, двух аператараў і пяці паштальёнаў. Кваліфікацыя персаналу і ўзровень аснашчанасці аддзялення дазваляюць меркаваць, што паслугі насельніцтву будуць аказвацца на высокім прафе¬сійным узроўні.

Дарэчы, сёлета Мар’інай Горцы ў гэтым плане пашанцавала двойчы — некалькі месяцаў таму была адкрыта бізнес-пошта для абслугоўвання юрыдычных асоб.

Зусім хутка, літаральна напрыканцы года, наваселле адзначыць яшчэ адно паштовае аддзяленне — у пасёлку Лясным Мінскага раёна.

Што ж новага прапануе сваім кліентам пошта надалей? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да дырэктара Мінскага філіяла РУП «Белпошта» Жанны Шэбека. Паводле яе слоў, трэба чакаць прапановы новых відаў паслуг — гэта адзін накірунак. Другі, не менш важны, — змяненне формы абслугоўвання сельскага насельніцтва са стацыянарнага на перасовачнае.

— Вырашана ісці такім шляхам таму, што ў вобласці 85 % аддзяленняў паштовай сувязі знаходзяцца ў сельскай мясцовасці, частка з іх функцыянуе няпоўны рабочы дзень, адпаведна, гэта невысокая загрузка, малая эфектыўнасць і, што хаваць грэх, невысокая заработная плата. Вось таму на ўзбраенне ўзяты сусветны вопыт арганізацыі пошты на колах, што дазваляе аптымізаваць выдаткі без страт для нашых кліентаў, — адзначае Жанна Шэбека.

Перасовачныя аддзяленні паштовай сувязі — гэта спецыяльныя аўтамабілі, абсталяваныя ўсім неабходным для аказання паслуг. Там ёсць спецыяльная камп’ютарная сістэма, арганізавана сувязь праз Інтэрнэт, ёсць счытвальнік банкаўскіх пластыкавых картак. Кліенты могуць ажыццявіць усе віды паштовых адпраўленняў — лісты, пасылкі, бандэролі, грашовыя пераводы і гэтак далей, зрабіць камунальныя плацяжы. Паслугі абсалютна аналагічныя тым, што аказвае паштовае ад¬дзяленне ў горадзе.

Адна пошта на колах ахоплівае ў сярэднім каля 10 населеных пунктаў, у кожную вёску такі аўтамабіль прыязджае пяць разоў на тыдзень. У вызначаных месцах устанаўліваюцца стэнды з указаннем часу стаянкі, пераліку паслуг і іншай неабходнай інфармацыяй. Так што кожны жыхар можа спланаваць свой візіт.


Cправа налева: намеснiк дырэктара Мiнскага фiлiяла РУП «Белпошта» Алена IШЧУК и намеснiк старшынi Пухавiцкага райвыканкама Таццяна IШУЦIНАВА ў час адкрыцця аддзялення сувязi.

На сёння ў вобласці працуюць 12 перасовачных аддзяленняў, а на наступны год запланавана яшчэ 14.

— Зараз прадпрыемствы паштовай сувязі аргані¬зоўваюць сваю работу так, каб структура працавала эфектыўна, рацыянальна і зручна для кліентаў. Мы пастаянна праводзім маніторынг сітуацыі, там, дзе ўзнікае адпаведная патрэба, адкрываем новыя аддзяленні паштовай сувязі, а там, дзе нагрузка на іх вельмі нізкая, мяняем форму абслугоўвання на мабільную. Трэба сказаць, што перыяд адаптацыі да новай формы, як правіла, праходзіць хутка і сістэма добра прыжываецца, — падсумоўвае Жанна Шэбека.

Марына БАРАДАЎКА, «Р»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter