На пачатку было Слова

Удзельнiкам i гасцям урачыстасцей Дня беларускага пiсьменства

Удзельнiкам i гасцям урачыстасцей Дня беларускага пiсьменства


Паважаныя сябры!


Сардэчна вiншую вас са святам — Днём беларускага пiсьменства.


Гэта адметная падзея ў культурным жыццi дзяржавы. Свой шлях за дваццаць гадоў свята прайшло праз усю краiну. Сёлета яго сустракае гасцiнная быхаўская зямля. Юбiлейнае святкаванне Дня беларускага пiсьменства яшчэ раз звяртае нас да каштоўнасцей, якiя закладзены ў кнiгах: павага да простага чалавека, маральная чысцiня i самаадданая любоў да роднай зямлi.


Сiмвалiчна, што Дзень беларускага пiсьменства супадае ў гэтым годзе з Днём ведаў. Для беларусаў слова, веды, духоўныя каштоўнасцi заўсёды былi асновай дзяржаўнага развiцця, апорай у пераадоленнi цяжкасцей i перашкод.


Дзень беларускага пiсьменства — добрая нагода для кожнага з нас успомнiць шматвекавыя нацыянальныя традыцыi, асэнсаваць iх месца ў сучаснасцi. Беларусь ведае свае духоўныя каранi, зберагае дасягненнi мiнулых пакаленняў i на гэтым грунтоўным падмурку ўпэўнена крочыць у будучыню.


Шчыра жадаю ўсiм удзельнiкам i гасцям урачыстых мерапрыемстваў шчасця, згоды, плённай працы i дабрабыту.


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.


Быхов в письменном виде

 

Советская Белоруссия №163 (24300). Суббота, 31 августа 2013 года.


Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter