Дети с нарушениями слуха получили доступ к популярным мультфильмам и передачам

На мове жэстаў

Інклюзіўны канал «Рыжий», на якім праграмы ідуць з сурдаперакладам, запусцілі на відэасэрвісе VOKA. Па словах кіраўніцтва кампаніі, з’яўленне такого незвычайнага канала стала адказам на зварот Беларускага таварыства глухіх з просьбай прадаставіць дзецям з парушэннямі слыху магчымасць гля­дзець тэлепраграмы, створаныя з улікам іх асаблівасцей.



Згодна са статыстыкай, у нашай краіне больш за 320 тысяч чалавек з захворваннямі органаў слыху. Прычым больш за 46 тысяч з іх — дзеці да 18 гадоў. І вядома, як і любыя дзеці, яны таксама хочуць глядзець і разумець вясёлыя мультфільмы, папулярныя серыялы, разнастайныя пазнавальныя і забаўляльныя перадачы. З запускам новага канала ў іх з’явілася такая магчымасць.

Вядома, «Рыжий» будзе цікавы і карысны не толькі дзецям з асаблівасцямі слыхавога ўспрымання, але і кожнаму іх равесніку — дзеці змогуць глядзець свае любімыя перадачы і мультфільмы і адначасова вучыцца прымаць і разумець свет і навакольных людзей ва ўсёй разнастайнасці. Кантэнт ка­нала на 50% складаецца з розных мультсерыялаў, на 15% — з мастацкіх фільмаў для дзяцей і падлеткаў, яшчэ на 15% — з поўнаметражных мультфільмаў. Астатнюю частку эфіру зай­ма­юць мастацкія серыялы і забаўляльныя праграмы.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter