На любы густ

Каптурок, шапачка, капялюш... Высветлім, якія з гэтых галаўных убораў актуальныя ўзімку.Каптур або каптурок найперш азначае дзіцячы або жаночы галаўны ўбор, які завязваецца пад падбародкам і пакідае адкрытым толькі твар. А вось капялюш мо-гуць насіць як жанчыны, так і мужчыны. Ёсць і дзіцячыя капялюшыкі.
Каптурок, шапачка, капялюш... Высветлім, якія з гэтых галаўных убораў актуальныя ўзімку.
Каптур або каптурок найперш азначае дзіцячы або жаночы галаўны ўбор, які завязваецца пад падбародкам і пакідае адкрытым толькі твар. А вось капялюш мо-гуць насіць як жанчыны, так і мужчыны. Ёсць і дзіцячыя капялюшыкі. Мужчынскі капялюш звычайна з палямі, а жаночы — розных фасонаў. Шапка, шапачка — гэта звычайна цёплы і мяккі галаўны ўбор. Такім чынам, цяпер можна дакладна вызначыць, што носіць гераіня адной з самых папулярных казак — каптурок, шапачку або капялюш. На абгортках цукерак чытаем “Чырвоны Каптурок”, і з гэтым не паспрачаешся, зверыўшыся з тлумачальным слоўнікам. А яшчэ маюць рацыю тыя, хто кажа “Чырвоная Шапачка”. Ну а капялюш носяць, напрыклад, Кот у ботах, Шапакляк і Кракадзіл Гена.
Цікавай, салодкай і нехалоднай падасца зіма, калі будзем уважліва ставіцца да слова і дзейнічаць адпаведна.

Вераніка Бандаровіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter