На канвееры – «чароўныя жорны»

Вiцебскiя   плюшчылкi   сталi   альтэрнатывай   дарагой iмпартнай   тэхнiцы. Нехта можа здзiвiцца: а навошта тое зерне плюшчыць? Яно само па сабе паспее на коранi. Толькi паспявай абмалочваць камбайнамi ды звозiць на зернетакi i элеватары...

Вiцебскiя   плюшчылкi   сталi   альтэрнатывай   дарагой iмпартнай   тэхнiцы 

Нехта можа здзiвiцца: а навошта тое зерне плюшчыць? Яно само па сабе паспее на коранi. Толькi паспявай абмалочваць камбайнамi ды звозiць на зернетакi i элеватары. Дык цi не мудруюць залiшне сучасныя аграрыi, калi плюшчаць частку ўраджаю? Навошта? 

Усяму ёсць разумнае тлумачэнне. Нават калi, крый Божа, спякота будзе суправаджаць вяскоўцаў увесь сезон, тым больш важна не дапусцiць асыпання зярнят з калосся. I не ўправiцца сабраць увесь хлеб без страт толькi прамым камбайнаваннем. Пажадана выкарыстоўваць iншыя тэхналогii. У дадзеным выпадку — скошванне i плюшчэнне недаспелых каласоў на фуражныя мэты. 

Дырэктар Вiцебскага маторарамонтнага завода Мiкалай Аўчыннiкаў перакананы, што толькi такiм чынам з дапамогай «цуда-жорнаў» верагодна поўнасцю i без страт убраць усе зерневыя i зернебабовыя культуры. 

— Наша канструкцыя стала альтэрнатывай iмпартнай i, зразумела, дарагой тэхнiцы. Рэальна наша касiлка-плюшчылка каштуе 23 мiльёны 600 тысяч рублёў, а фiнская — звыш 50 мiльёнаў. У папя-рэднiя гады прадпрыемства вырабляла доследныя ўзоры плюшчылак для перапрацоўкi недаспелага зерня. Старалiся, каб айчынная машына была не горш, чым замежная: даводзiлi да ладу кожны вузел, кожную аперацыю, змяншалi энергаёмiстасць, паляпшалi iншыя паказчыкi i функцыi. I вось цяпер наладжана серыйная вытворчасць. 

Сёлета паспяванне збожжавых адбываецца ў надзвычай паскораным фармаце. Некаторыя нават у разгуб-ленасцi. У тым сэнсе, як паспець скасiць i абмалацiць зерне без асыпання?  Лепшы саюзнiк тут – вiцебскiя плюшчылкi. Вось-вось можна ўжо будзе скошваць горшыя па ўраджайнасцi ўчасткi i “малоць” iх на высокапажыўны бялковы корм. 

 Атрымлiваюцца своеасаблiвыя “кансервы”—толькi для жывёлы i на зiмовае стойлавае ўтрыманне. Параўнаць iх можна з фасоляй у  кансерваваным выглядзе. З той рознiцай, што жывёльны кармавы бялок закладваецца ў запас у сiласаваным выгля-дзе ў сянажныя вежы цi траншэi. Зiмою гэта найлепшыя натуральныя сакавiтыя вiтамiны. Асаблiва калi плюшчанае зерне ўзбагацiць яшчэ спецыяльнымi мiнеральнымi дабаўкамi i кансервантамi. 

Якасць такога корму нi з чым не параўнальная. Так што частку ўраджаю збожжавага поля пры любым надвор’i мэтазгодна перапрацоўваць па тэхна-логii плюшчэння. Дарэчы, гэта забяспечвае i значнае энергазберажэнне для вытворцаў сельгаспрадукцыi. Якiм чынам? А вельмi проста. Абмалочанае па звычайнай тэхналогii зерне патрабуе абавязковага дасушвання i дапрацоўкi на зернетаках, зернесушылках i элеватарах. I гэта вельмi  вялiкiя затраты электраэнергii, iншых энер-ганосьбiтаў. А пры плюшчэннi часткi ўраджаю выкарыстанне электраэнергii наогул непатрэбна. 

Заказы на “чароўныя жорны” вiцебскiм маторарамонтнiкам паступаюць з розных куткоў краiны. Вытворчыя магутнасцi дазваляюць вырабiць пакуль каля сотнi плюшчылак. Ды з гэтай колькасцi палова застаецца ў сваёй вобласцi. Кожны з агрэгатаў рыхтуе за дэкаду ў ся-рэднiм  для стойлавага ўтрымання жывёлы да тысячы тон выдатнага па ўтрыманнi бялку корму. Па сутнасцi, гэта таксама хлеб для грамадскай жывёлагадоўлi на фермах i комплексах. Няхай сабе i не такi, да якога прывыклi людзi i якi штодня бачаць на палiцах магазiнаў. Вырабленыя плюшчылкамi “кансервы” дазволяць i ў зiмовыя сцюжы атрымлiваць значна больш малака i мяса, чым пры традыцыйным рацыёне кармлення. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter