Обзор книг Томаша Кемпа "Мiкалай Крыштоф Радзiвiл Сiротка, вiленскi ваявода" и Марка Валерия Марциала "Выбраныя эпiграмы"

На фоне замка и Колизея

Томаш Кэмпа. Мiкалай Крыштаф Радзiвiл Сiротка, вiленскi ваявода. 
Музей «Замкавы комплекс «Мiр», Мiр.

«Сiротка ў Варшаве вёў досыць разгульнае жыццё. Ён меў грандыёзны поспех у паненак, з якiмi пазнаёмiўся ў Варшаве. Адна з iх — Ганна Заянчкоўская, прыдворная Ганны Ягелон, а неўзабаве каханка Жыгiмонта Аўгуста — была асаблiва зачаравана абаяльнасцю Радзiвiла... Ён нават разглядаў магчымасць шлюбу з гэтай беднай шляхцянкай, паколькi даў ёй нейкае незразумелае абяцанне... Пад уплывам Радзiвiла Рудога Сiротка, аднак, неўзабаве спынiў блiзкае знаёмства з Заянчкоўскай. Тую ж неўзабаве хiтрым спосабам забралi з двара Ганны Ягелон i пасялiлi ў замку Бугай пад Вiтовам, дзе яна зрабiлася каханкай караля».

Нязвыклая дэталь бiяграфii Мiкалая Крыштафа Радзiвiла Сiроткi, вядомага рэфарматара, дзякуючы якому дзейнiчала друкарня ў Нясвiжы, паўстаў ва ўсёй велiчы Нясвiжскi замак i касцёл Божага Цела, з’явiлася першая карта ВКЛ, у Мiрскiм замку ўзведзены палац у стылi рэнесансу. Можна згадаць i цiкавыя мемуары, напiсаныя Сiроткам пасля перэгрынацыi ў Святую зямлю. Манаграфiя вядомага польскага гiсторыка Томаша Кэмпа з’яўляецца самым грунтоўным даследаваннем бiяграфii Сiроткi. Яна ўпершыню перакладзена на беларускую мову, i тым больш каштоўна, што аўтар спецыяльна для беларускага выдання дапiсаў раздзел. Чытаючы, даведваешся нечаканыя факты. Напрыклад, што ў вёсках Сталовiчы i Пацейкi на Навагрудчыне Сiроткам была ўтворана камандорыя Мальцiйскага ордэна, што легенда пра яўрэя–караля на адзiн дзень мае рэальнага прататыпа, добрага знаёмага Сiроткi, што пры нясвiжскiм двары дзейнiчала мастакоўская школа для моладзi. Дарэчы, мянушку сваю Радзiвiл атрымаў, калi кароль прыехаў у госцi да ягоных бацькоў i пайшоў на плач дзiцяцi, пакiнутага ўсiмi ў мiтуснi балявання. Кнiга, хоць i напiсаная польскiм даследчыкам, нагадвае, што беларуская гiсторыя — не толькi лапцi, i ганебна адмаўляцца ад таго, што адбывалася на нашай зямлi.

Марк Валерый Марцыял. Выбраныя эпiграмы. 
Мiнск, Альфа-кнiга, 2018.

Анатоль Клышка — адзiн са старэйшых беларускiх пiсьменнiкаў, легендарны аўтар беларускiх «Буквароў» i ўнiкальных методык навучання. А яшчэ — выдатны перакладчык. Напрыклад, Анатоль Канстанцiнавiч пераклаў на беларускую мову «Новы запавет» i раман старажытнагрэчаскага пiсьменнiка Лонга «Пастушыная гiсторыя пра Дафнiса i Хлою». Прычым перакладаў са старажытнагрэчаскай. У гэтым зборнiку сабраны пераклады сусветна вядомага старажытнарымскага паэта Марка Валерыя Марцыяла, якi жыў у часы Сенекi, Ювенала i Плiнiя Малодшага. Эпiграмы Марцыяла, дасцiпныя, вострыя, часам эратычныя, паўплывалi на ўсю сусветную лiтаратуру. Можна толькi ўявiць, як злавалiся на з’едлiвага аўтара героi ягоных твораў.

Некалi доктарам быў, а пасля стаў Дыяўл 
алакопам.
Робiць цяпер далакоп тое, што доктар рабiў.
Павел шмат вершаў купiў i цяпер як свае iх чытае.
Бо, што купiў — дык не ўкраў! Лiчыць напраўду
сваiм.
Кажаш: згараюць з кахання ўсе па табе 
прыгажунi?
Секст, гэта з тварам тваiм, 
як у плыўца пад вадой?

Вось i ўсведамляеш, што нiчога новага няма пад сонцам, бо самi бачыце, як нагадваюць творы, напiсаныя дзве тысячы гадоў таму, сённяшнюю iнтэрнэтаўскую творчасць.

Дарэчы, сёлета спаўняецца 50 гадоў «Буквару» аўтарства Анатоля Клышкi, — падстава яшчэ раз падзякваць выдатнаму руплiўцу беларускай культуры.

Издания для обзора предоставлены книжным магазином «Академическая книга», Минск, пр-т Независимости, 72.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter