На дапамогу кажану і сініцы. Экалагічныя святы — дадатковая падстава для таго, каб звярнуць увагу жыхароў планеты на праблемы навакольнага асяроддзя.

Дзень біялагічнай разнастайнасці, які ва ўсім свеце адзначаецца 22 мая, сёлета набыў асаблівы сэнс: ахове біяразнастайнасці прысвечаны ўвесь бягучы год. У сувязі з двайным экалагічным святам у рамках праекта ЕС/ПРААН “Падтрымка навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця ў Беларусі” была наладжана акцыя, якая прайшла ў Бярэзінскім біясферным запаведніку з удзелам мясцовых школьнікаў.

Дзень біялагічнай разнастайнасці, які ва ўсім свеце адзначаецца 22 мая, сёлета набыў асаблівы сэнс: ахове біяразнастайнасці прысвечаны ўвесь бягучы год. У сувязі з двайным экалагічным святам у рамках праекта ЕС/ПРААН “Падтрымка навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця ў Беларусі” была наладжана акцыя, якая прайшла ў Бярэзінскім біясферным запаведніку з удзелам мясцовых школьнікаў.

Вучні Домжарыцкай школы не першы раз сустракалі гасцей з Мінска. Яно і не дзіўна: экалагічны ліцэй у Домжарыцах актыўна падрымлівае прыродаахоўныя ініцыятывы і праграмы, цесна супрацоўнічае з Бярэзінскім біясферным запаведнікам, куды заўсёды прыязджае шмат людзей, якія не проста бавяць вольны час, але і працуюць, ладзяць разнастайныя прыродаахоўныя мерапрыемствы.
Акцыя, у якой на гэты раз запрасілі паўдзельнічаць вучняў Любові Лукашук, біёлага Домжарыцкай школы, здавалася і простай, і складанай адначасова: дзецям прапанавалі сабраць як мага большую колькасць домікаў для сініц і кажаноў, прыдумаць для іх адмысловы дызайн размалёўкі і на кожным напісаць лозунгі, прысвечаныя ахове гэтых крылатых істот.
Заданне атрымана — за яго выкананне ўзяліся пяць каманд, на якія раздзяліліся вучні 7—10-х класаў. Падыходзілі і малодшыя, цікавіліся, прапаноўвалі сваю дапамогу. Але старэйшыя важна адмаўляліся і самі старанна грукалі малаткамі. На працягу дзвюх гадзін зрабілі каля 40 домікаў.
Безумоўна, самай творчай часткай гэтага працэсу была дэкаратыўная — удзельнікі аздаблялі і размалёўвалі домікі на свой густ і разуменне. А вось падумаць над лозунгамі ў іх быў час яшчэ да акцыі — на ўроках з любімай настаўніцай біялогіі. Некаторыя дзеці нават вырашылі пахваліцца сваімі ведамі іншых моў і напісалі лозунгі на доміках не толькі па-беларуску і па-руску, але і на англійскай мове. Вось толькі некаторыя прыклады:
“У дапамогу кажану збудуем хатку мы яму!”
“Я синице домик сбила, чтоб она счастливо жила!”
“Кажану збудуем хатку — каб жыццё было ў парадку!”
...Дзве гадзіны праляцелі, як пяць хвілін. Пад бярозамі ля школьнага ганка вырас цэлы грудок твораў “малога драўлянага дойлідства”. Усе былі задаволены працай: і арганізатары акцыі ад ЕС/ПРААН, і настаўнікі, і супрацоўнікі запаведніка, і незалежнае журы з мінскіх журналістаў, і самі дзеці. Ну а болей за ўсіх — каманда-пераможца.
Завяршылася акцыя назіраннямі за гняздом скапы — рэдкай драпежнай птушкі, што пасялілася на возеры Плаўна ў штучным гняздзе, спецыяльна пабудаваным для яе арнітолагам запаведніка Юрыем Багуцкім. Такім чынам навукоўцы нагадалі дзецям, што абавязацельствы па захаванню ўсяго жывога на зямлі мае кожны з нас — і дарослы, і школьнік. А сваім удзе-лам у прыродаахоўнай акцыі, прысвечанай Дню біяразнастайнасці, юныя аматары прыроды гэта пацвердзілі. Добрую справу зрабілі! Зараз назіраюць за крылатымі навасельцамі — домікі развесілі на дрэвах каля школы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter