Что наши предки делали, чтобы следующий год был счастливым

На ўдачу

Новы год беларусы сустракалі раней і вясной, і восенню. На 1 студзеня ён стаў прыпадаць толькі з 1583 года, калі быў выдадзены грыгарыянскі каляндар. Праўда, частка насельніцтва пры святкаванні некаторых урачыстасцей працягвала прытрымлівацца юліянскага календара.


Незалежна ад таго калі менавіта адзначалі пачатак новага каляндарнага года, людзі стараліся зрабіць гэта годна, бо верылі, што як сустрэнеш Новы год, так яго і пражывеш. Таму да гэтага дня аддавалі ўсе даўгі, не сварыліся, не плакалі...

На працягу многіх стагоддзяў існаваў цудоўны навагодні рытуал, накіраваны на дабрабыт сям’і. Як пішуць фалькларысты Янка Крук і Аксана Катовіч, за 15 хвілін да завяршэння старога года ўся сям’я сядала за стол, каб падзякаваць яму за ўсё добрае, а таксама пакінуць у ім усе набытыя беды і праблемы. Гаспадар браў гліняны посуд, наліваў вады і ставіў на сярэдзіну стала. Усе, хто прысутнічаў, працягвалі левую руку і з хвіліну трымалі яе над гліняным посудам, пры гэтым у думках аддаючы вадзе ўсё тое, што не падабалася ў старым годзе. Пасля гэтага ваду вылівалі на вуліцу праз парог. Прычым вылівалі так, каб назаўтра выпадкова самім жа ці каму-небудзь з гасцей не наступіць на гэта месца і не забраць сабе ўвесь выліты негатыў. Роўна ў поўнач зноў набіралі ваду ў той жа посуд. На гэты раз усе выцягвалі над ім правую руку, прамаўляючы пра сябе пажаданні шчасця, здароўя, поспеху, даўгалецця, сямейнай гармоніі, дабрабыту і гэтак далей. Пасля рытуальны посуд пускалі па коле і кожны павінен быў выпіць сваю «долю».

Чаму не паўтарыць гэты бяскрыўдны рытуал сёння? Усё ж лепш, чым глытаць паперку, на якой напісаны жаданні, і запіваць яе шампанскім.

zoom.ru

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter