На беларускіх будпляцоўках

«БелАЗ» паставіў 11 адзінак тэхнікі айчынным прадпрыемствам

ААТ «БелАЗ» паставіла звыш дзясятка адзінак тэхнікі айчынным прадпрыемствам.

Шэсць кар’ерных самазвалаў БелАЗ-7547, чатыры франтальныя пагрузчыкі БелАЗ-78221 і калёсны бульдозер БелАЗ-78231 будуць працаваць у РУВП «Граніт», ААТ «Нерудпрам» і ААТ «Даламіт». Прадпрыемствы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі з’яўляюцца пастаяннымі спажыўцамі тэхнікі беларускага аўтагіганта, агульны іх парк утрымлівае больш за сотню адзінак кар’ерных самазвалаў і спецтэхнікі.

А на Магілёўскім аўтамабільным заводзе імя С.М. Кірава — філіяле ААТ «БелАЗ» рыхтуюцца да паставак беларускім будаўнічым арганізацыям бетанапомпы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter