Надежда Кучер пополнила ряды солистов Большого театра Беларуси

На адну зорку болей

Спявачка нарадзілася ў Мінску. З адзнакай скончыла Мінскае музычнае вучылішча імя М.І. Глінкі па спецыяльнасці «Музыказнаўства», затым Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную кансерваторыю імя М.А. Рымскага-Корсакава. У 2012-м стала салісткай Пермскага акадэ-мічнага тэатра оперы і балета імя П.І. Чайкоўскага.


Добра ведаюць Надзею Кучар не толькі ў Беларусі і Расіі. Яна выступала ў Вялікабрытаніі, Германіі, Кітаі, Чылі і іншых краінах. Спявачка з'яўляецца пераможцай шматлікіх конкурсаў і фестываляў. Адно з самых яркіх яе дасягненняў — перамога ў 2015 годзе на конкурсе оперных спевакоў BBC у Кардыфе (Вялікабрытанія), калі яна стала лепшай сярод 350 маладых оперных спевакоў з усяго свету. У скарбонцы перамог Надзеі Кучар таксама дзве «Залатыя маскі», Гран-пры і некалькі прызоў на конкурсе вакалістаў у Хертагенбасе (Нідэрланды) і іншыя.

У апошнія гады часта радавала спявачка сваімі выступленнямі і беларусаў. Публіка з нецярпеннем чакала яе ў Белдзяржфілармоніі і Вялікім тэатры Беларусі. Надзея прымала ўдзел у гала-канцэртах зорак калядных оперных форумаў, а таксама ў спектаклях тэатра.

Відавочна, што цяпер яе выступленні на радзіме стануць яшчэ больш частымі. З 1 красавіка Надзея Кучар — салістка оперы Вялікага тэатра. Упершыню ў новым статусе спявачка выступіць 9 красавіка. Яна выйдзе на сцэну беларускага тэатра ў вобразе Віялеты Валеры ў оперы «Травіята». Як паведамляе прэс-служба Вялікага тэатра, галоўныя партыі ў гэты вечар выканаюць таксама ўладальнікі медаля Францыска Скарыны, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юрый Гарадзецкі (Альфрэд) і Ілля Сільчукоў (Жэрмон).

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter