На аўто і проста пешшу

Гродна і Друскінінкай рэалізуюць сумесны праект у галіне турызмуУ гэтага праекта яскравая назва: “Развіццё турызму праз павышэнне дасведчанасці аб гісторыі і культуры рэгіёнаў”. Ён задуманы, каб на трансгранічнай тэрыторыі станавілася больш турыстаў і адпачывальнікаў, каб прыцягнуць іх увагу да багатай гістарычна-культурнай спадчыны Друскінінкая, Гродна, іх ваколіц. Гарады будуць прэзентавацца і як цэнтры інавацый, бізнесу. Партнёрамі па праекце выступаюць Гродзенскі гарвыканкам і мясцовае аддзяленне Рэспубліканскага турысцка-спартыўнага саюза, а таксама муніцыпалітэт Друскінінкая, Балтыйскі інстытут аграбізнесу і Літоўская асацыяцыя сельскага турызму.
Гродна і Друскінінкай рэалізуюць сумесны праект у галіне турызму

У гэтага праекта яскравая назва: “Развіццё турызму праз павышэнне дасведчанасці аб гісторыі і культуры рэгіёнаў”. Ён задуманы, каб на трансгранічнай тэрыторыі станавілася больш турыстаў і адпачывальнікаў, каб прыцягнуць іх увагу да багатай гістарычна-культурнай спадчыны Друскінінкая, Гродна, іх ваколіц. Гарады будуць прэзентавацца і як цэнтры інавацый, бізнесу. Партнёрамі па праекце выступаюць Гродзенскі гарвыканкам і мясцовае аддзяленне Рэспубліканскага турысцка-спартыўнага саюза, а таксама муніцыпалітэт Друскінінкая, Балтыйскі інстытут аграбізнесу і Літоўская асацыяцыя сельскага турызму.
Плануецца скласці зводную базу з не менш як сотні тураб’ектаў Друскінінкайскага і Гродзенскага рэгіёнаў, якая будзе прадстаўлена ў тэкставым, відэа- і аўдыяформах на шасці мовах. Будзе створаны і выданне-гід па прылеглых тэрыторыях, ужо распрацоўваюцца чатыры новыя маршруты для аўта-, вела- і пешых турыстаў. Праект плануецца рэалізаваць да 2015 года, яго фінансаванне — амаль 300 тысяч еўра.

Таццяна Вішнеўская
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter