На 100-тысячнай банкноце — замак Радзiвiлаў

З 15 лiпеня Нацыянальны банк Беларусi выпускае ў абарачэнне новую купюру намiналам 100 тысяч рублёў.

З 15 лiпеня Нацыянальны банк Беларусi выпускае ў абарачэнне новую купюру намiналам 100 тысяч рублёў.

Гэты крок, паведамiў карэспандэнту “НГ” начальнiк упраўлення iнфармацыi галоўнага банка краiны Анатоль Драздоў, абумоўлены ростам даходаў насельнiцтва. Новая купюра мае той жа памер, што i 50-тысячная, 20-тысячная. Асноўным сюжэтам банкноты стаў Нясвiжскi замак Радзiвiлаў.

Помнiк архiтэктуры адлюстраваны ў сучасным выглядзе i такiм, якiм убачыў яго беларускi мастак Напалеон Орда ў 70-х гадах 19-га стагоддзя.
З 15 лiпеня новыя банкноты паступяць у абарачэнне ва ўсiх рэгiёнах рэспублiкi. Як паказала ранейшая практыка, першымi 100-тысячныя хутчэй за ўсё атрымаюць мiнчане.
Папярэдняя, 50-тысячная купюра была выпушчана ў абарачэнне напрыканцы 2002 года. Новая, 100-тысячная, у пералiку на долары будзе самай “важкай” банкнотай за ўсю гiсторыю суверэннай Беларусi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter