"СГ" с читателями 95 лет
05.01.2016 19:48:32
– Шчодры «намалот» за 95 гадоў у нашай «сельчанки». І не толькі ў плане творчым, але і эканамічным. Без парад і рэкамендацый газеты не абыходзіцца сёння ніводны спецыяліст. У гэтым узросце выданне па-сапраўднаму маладое, настойлівае, а калі патрэбна, і крытычнае.
З газетай звязана ўсё маё жыццё, з ёй я вучыўся, сталеў, набіраўся хлебаробскага вопыту. Ды і першыя паэтычныя радкі ў рэспубліканскай прэсе надрукаваны менавіта ў «Сельской газете». За гэта вялікі дзякуй! Вы самыя блізкія да зямлі, да яе вытокаў і сельскіх працаўнікоў з іх клопатамі і турботамі. А гэта, бадай, самае галоўнае дасягненне!
Фота Андрэя БАБЧАНКА