"СГ" с читателями 95 лет

Ніколі не адрывацца ад зямлі, ад сваіх вытокаў

Рыгор БАБЧАНОК, дырэктар КСУП “Саўгас “Камуніст” Ельскага раёна:

– Шчодры «намалот» за 95 гадоў у нашай «сельчанки». І не толькі ў плане творчым, але і эканамічным. Без парад і рэкамендацый газеты не абыходзіцца сёння ніводны спецыяліст. У гэтым узросце выданне па-сапраўднаму маладое, настойлівае, а калі патрэбна, і крытычнае.

З газетай звязана ўсё маё жыццё, з ёй я вучыўся, сталеў, набіраўся хлебаробскага вопыту. Ды і першыя паэтычныя радкі ў рэспубліканскай прэсе надрукаваны менавіта ў «Сельской газете». За гэта вялікі дзякуй! Вы самыя блізкія да зямлі, да яе вытокаў і сельскіх працаўнікоў з іх клопатамі і турботамі. А гэта, бадай, самае галоўнае дасягненне!

Фота Андрэя БАБЧАНКА
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter