Ніхто не забыты!

Былыя вязні Мінскага гета ўручылі памятныя ўзнагароды сваякам падпольшчыкаў, што загінулі падчас ліхалецця. Грамадская арганізацыя “Рэспубліканскі Фонд “Халакост”, Музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь вось ужо на працягу некалькіх гадоў займаюцца вывучэннем гісторыі падполля Мінскага гета
У музеі — хвалюючае спатканне з мінулым для былых вязняў Мінскага гетаБылыя вязні Мінскага гета ўручылі памятныя ўзнагароды сваякам падпольшчыкаў, што загінулі падчас ліхалецця.

Грамадская арганізацыя “Рэспубліканскі Фонд “Халакост”, Музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь вось ужо на працягу некалькіх гадоў займаюцца вывучэннем гісторыі падполля Мінскага гета.

Дзякуючы архівам Мінска, Масквы, Іерусаліма, апублікаваным і вусным успамінам, розным артыкулам і кнігам, удалося стварыць імянны спіс падпольшчыкаў гета, у які ўвайшлі 317 чалавек.

У кастрычніку прадстаўнік Міністэрствы абароны ад імя Прэзідэнта Беларусі перадаў Музею гісторыі і культуры яўрэяў узнагароды — юбілейныя медалі “60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”, якімі ўзнагароджаны 21 удзельнік падпольнага супраціўлення, што дзейнічала ў Мінску.

Сімвалічна, што ўзнагароды ўручалі жывыя сведкі тых жахлівых падзей: падпольшчык і былы вязень Мінскага гета Міхаіл Кантаровіч і малалетні вязень Мінскага гета Уладзімір Рубежын. Сваю падзяку ўдзельнікам супраціўлення выказаў таксама пасол Ізраіля ў Беларусі Зееў Бэн-Ар’е.
У завяршэнне цырымоніі быў паказаны дакументальны фільм Барыса Мафцыра, які распавядае аб падзеях у Слуцкім гета. Паказ стужкі запланаваны таксама ў яўрэйскіх абшчынах Гомеля і Магілёва.

Дар’я Пятроўская
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter