Імёны з ваенных зводак

Беларусы Данеччыны збіраюць матэрыялы пра суайчыннікаў, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны змагаліся з фашыстамі на ўкраінскай зямліУ рэдакцыю звярнулася старшыня Данецкай абласной грамадскай арганізацыі “Культурна-асветніцкае таварыства беларусаў “Нёман” Сафія Пасынкава. Яна нагадвае, што ў суполцы, створанай дзесяць гадоў таму, шануюць гісторыю, традыцыі, культуру беларускага народа і яго мову. Нашы землякі наладжваюць стасункі з іншымі этнасупольнасцямі рэгіёна, садзейнічаюць развіццю эканамічных, навуковых, культурных сувязяў паміж украінскай Данеччынай і Беларуссю. Асаблівая ж увага ў суполцы надаецца рабоце з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Таму штогод там праходзяць акцыі, мерапрыемствы па іх ушанаванні, выдадзена і кніга “У памяці захоўваем...”. “Многія нашы землякі-беларусы загінулі, абараняючы ад фашыстаў Данбас і вызваляючы гэту зямлю”, — піша Сафія Пасынкава.
Беларусы Данеччыны збіраюць матэрыялы пра суайчыннікаў,
якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны змагаліся з фашыстамі на ўкраінскай зямлі

Сафія Пасынкава ў МінскуУ рэдакцыю звярнулася старшыня Данецкай абласной грамадскай арганізацыі “Культурна-асветніцкае таварыства беларусаў “Нёман” Сафія Пасынкава. Яна нагадвае, што ў суполцы, створанай дзесяць гадоў таму, шануюць гісторыю, традыцыі, культуру беларускага народа і яго мову. Нашы землякі наладжваюць стасункі з іншымі этнасупольнасцямі рэгіёна, садзейнічаюць развіццю эканамічных, навуковых, культурных сувязяў паміж украінскай Данеччынай і Беларуссю. Асаблівая ж увага ў суполцы надаецца рабоце з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Таму штогод там праходзяць акцыі, мерапрыемствы па іх ушанаванні, выдадзена і кніга “У памяці захоўваем...”.
“Многія нашы землякі-беларусы загінулі, абараняючы ад фашыстаў Данбас і вызваляючы гэту зямлю, — піша Сафія Пасынкава. — Аднак лёсы, імёны тых салдатаў, што тут пахаваныя, пакуль што малавядомыя ці нават зусім невядомыя. Мы правялі папярэдні прагляд дакументаў — а гэта спісы па ваенкаматах, каля сотні сшыткаў з імёнамі загінулых воінаў у абласным рэгіянальным аб’яднанні “Пошук”, спісы памерлых у шпіталях... — і высветлілі: усяго каля тысячы беларусаў маглі загінуць тут, памерці ў шпіталях ці фашысцкіх лагерах”.
Нашы землякі ўжо вядуць даследчыя работы — шукаюць дадзеныя пра загінулых суайчыннікаў. Пры гэтым выяўлены шэраг цікавых фактаў. Аднак узніклі і складанасці. Усяго на тэрыторыі Данеччыны загінула каля 80 тысяч воінаў, прычым яны пахаваны прыкладна ў тысячы розных месцаў — як па адным, так і масава. Акрамя таго, там памерла і пахавана каля 75–80 тысяч ваеннапалонных. На жаль, спісы загінулых пакуль што не ўпарадкаваны па алфавіце, месцах прызыву ў армію, у іх нямала паўтораў. А ў многіх спісах указаны толькі прозвішчы. Таму энтузіястаў чакае велізарны аб’ём работы: каля 30 тысяч прозвішчаў трэба супаставіць са звесткамі, якія ўжо ёсць на розных сайтах у інтэрнэце, з базай дадзеных Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны СССР і іншымі дакументальнымі крыніцамі.
“Канчатковая ж мэта гэтай велізарнай працы — выдаць кнігу “Беларусы — абаронцы Данбаса”, паведамляе С. Пасынкава. — Мы плануем, што ў ёй будуць указаны імёны і прозвішчы, даты і месцы нараджэння, а таксама месцы пахавання загінулых воінаў-беларусаў. Будзе пададзена і апісанне баявых дзеянняў на тэрыторыі вобласці з пералікам баявых часцей і злучэнняў, якія ў іх удзельнічалі”.
Сафія Пасынкава просіць праз газету адгукнуцца ўсіх, хто можа дапамагчы ў пошуках, успамінамі, дакументамі, а таксама сродкамі на выданне кнігі. Гэта могуць быць як арганізацыі, так і прыватныя асобы. Нашы землякі спадзяюцца, што і ў Беларусі, і па-за яе межамі ёсць нямала людзей, каго зацікавіць гэты праект беларусаў Данеччыны — найперш па доўгу памяці перад пакаленнем пераможцаў, уласных дзядоў і бацькоў.
Да ініцыятараў праекта можна пісаць на электронны адрас: neman.belarus@gmail.com

Дарэчы
У нашай пошце не рэдкасць падобныя лісты, калі землякі ў розных краінах зацікаўлены ў наладжванні рознабаковых сувязяў з такімі ж сацыяльна актыўнымі людзьмі з беларускіх суполак у іншых краінах. Гэта неабходна ім і для абмену вопытам работы, і для каардынацыі культурна-асветніцкіх ды іншых значных праектаў. Асабліва ж актывізаваліся такія кантакты пасля правядзення Першага фестывалю мастацтваў беларусаў свету. Таму мы маем намер з наступнага нумара пад рубрыкай “Талака” падаваць кароткую інфармацыю пра замежныя суполкі беларусаў, іх асноўныя кірункі дзейнасці.
Звяртаемся да ўсіх кіраўнікоў суполак, што зацікаўлены ў такім абмене інфармацыяй: дасылайце звесткі пра сябе ў рэдакцыю на наш электронны адрас — golas_radzimy@tut.by — і мы дапаможам вам у пошуках сяброў і аднадумцаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter