Мяжа не перашкода

Пагранічнікі і мытня спрасцілі ўмовы пропуску украінскіх грыбнікоў

З 1 ліпеня на беларуска-ўкраінскай мяжы пачнуць працаваць тры сезонныя пункты пропуску для грамадзян Украіны, якія накіроўваюцца на тэрыторыю Брэсцкай вобласці па грыбы і ягады. У «Бярозавым», «Дроздыні» і «Познані» жыхары суседняй дзяржавы змогуць прайсці пагранічны і мытны кантроль у спрошчаным парадку.

Рашэнне прапускаць жыхароў памежных украінскіх вёсак на нашу тэрыторыю ў раёне Палескага лесхоза для збору дзікаросаў было прынята, каб даць магчымасць этнічным беларусам пракарміць свае сем’і ў цяжкі для Украіны час. Але збор дапускаецца толькі пры самым строгім выкананні прыродаахоўнага і пагранічнага заканадаўства, парушальнікаў чакае дэпартацыя і гадавая забарона на ўезд у нашу краіну.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter