Мясцовы час

Сонечны гадзіннік устаноўлены ў Лідзе
Сонечны гадзіннік устаноўлены ў Лідзе.

Цыферблат гадзінніка з рымскімі лічбамі высечаны на гранітным камені. Прычым зроблена гэта пад спецыяльным вуглом — з такім разлікам, каб цень ад стрыжня ў цэнтры цыферблата паказваў “лідскі час”. Дарэчы, гараджане праверылі: у сонечныя дні гадзіннік паказвае практычна дакладны час: хібнасць складае прыкладна 5 хвілін на працягу светлавога дня.

Аўтар сонечнага гадзінніка — вядомы беларускі скульптар Рычард Груша. Ідэю такой скульптуры ён выношваў 15 гадоў.

Рыгор Святлоў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter