Мястэчка з самалётам

У Бягомлі адзначылі 430-я ўгодкі паселішчаГэта своеасаблівыя вароты Віцебшчыны, калі рухацца ад Мінска: гарадскі пасёлак жыве ў Докшыцкім раёне, на адной з буйнейшых аўтатрас Беларусі. У Бягомлі ёсць помнік-самалёт: так ушанавалі крылатых памочнікаў, якія прызямляліся на партызанскім аэрадроме ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І ўрачыстае святкаванне юбілею Бягомля сведчыць, што жыхары любяць малую радзіму, ганарацца яе багатай і цікавай гісторыяй.
Святочная ўрачыстасць у БягомліУ Бягомлі адзначылі 430-я ўгодкі паселішча
Гэта своеасаблівыя вароты Віцебшчыны, калі рухацца ад Мінска: гарадскі пасёлак жыве ў Докшыцкім раёне, на адной з буйнейшых аўтатрас Беларусі. У Бягомлі ёсць помнік-самалёт: так ушанавалі крылатых памочнікаў, якія прызямляліся на партызанскім аэрадроме ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І ўрачыстае святкаванне юбілею Бягомля сведчыць, што жыхары любяць малую радзіму, ганарацца яе багатай і цікавай гісторыяй.
Першая згадка пра Бягомль сустракаецца ў дакументальных крыніцах часоў Вялікага Княства Літоўскага. У даўнія часы гэта было сяло на тэрыторыі маёнтка Воўча, уласнасць Віленскага каталіцкага біскупства. А назва мястэчка адкуль? Заснавальнікамі паселішча, кажуць, сталі беглыя людзі з Беларусі, Украіны і Расіі, якія хаваліся ў глухіх прыдзвінскіх лясах ад прыгнятальнікаў. Пасля 1793 года, ужо ў складзе Расійскай імперыі, Бягомль уваходзіў у Докшыцкі павет, затым у Барысаўскі. У 1861-м стаў цэнтрам Бягомльскай воласці Барысаўскага павета. У канцы ХІХ стагоддзя ў Бягомлі ў 43 дварах пражывала 470 жыхароў. Падлічыць няцяжка: у сярэднім па 10 і больш чалавек у кожным двары.
Савецкая ўлада прыйшла ў мястэчка ў лістападзе 1917 года. Праз год Бягомль трапіў пад акупацыю нямецкіх, а затым і польскіх войскаў. Чырвоная армія прыйшла ў 1920-м. А 17 ліпеня 1924 года на карце Беларусі з’явіўся і Бягомльскі раён, які праіснаваў да 1960 года. Пра трагічныя дні Вялікай Айчыннай, у тым ліку і народных мсціўцаў са знакамітай Барысаўска-Бягомльскай партызанскай зоны, апавядаюць экспазіцыі Бягомльскага музея народнай славы, што адкрыты ў 1968 годзе, шматлікія помнікі і абеліскі.
Бягомль падарыў свету шмат таленавітых людзей. Сярод іх вядомыя паэты Юрась Свірка і Алесь Ставер. Апошняму, дарэчы, належыць і знакаміты верш з блізкімі ўсім беларусам радкамі: “Каб любіць Беларусь нашу мілую,/ Трэба ў розных краях пабываць…”.

Канстанцін Карнялюк, краязнаўца
На здымку:
Святочная ўрачыстасць у Бягомлі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter