Мяч — у корф!

Моладзь Мядзельшчыны асвойвае новы від спорту — корфбол

Моладзь Мядзельшчыны асвойвае новы від спорту.

Прыдуманая сто гадоў таму настаўнікам адной з амстэрдамскіх школ гульня зараз развіваецца ў міжнародны від спорту. Па сутнасці, гэта адна з разнавіднасцей баскетбола, праўда, са сваімі асаблівасцямі ў правілах і абсталяванні.

Прэзентацыя корфбола і адпаведны семінар прайшлі ў Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры. Настаўнікі фізічнай культуры з цікавасцю пераймалі навыкі ў час майстар-класа. Адбыўся нават і першы турнір. Зараз каманда юных корфбалістаў Мядзела рыхтуецца да ўдзелу ў Кубку Беларусі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter