МЫ.

У пятніцу старажытны Гродна расквеціцца шматлюддзем і зазвініць шматгалоссем – з усіх куткоў Беларусі сюды з'едуцца прадстаўнікі дыяспар, каб паўдзельнічаць у VIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур. “Народная газета” не можа застацца ўбаку ад гэтай значнай падзеі – наш пастаянны праект “Мы” ператварыўся ў цэлы спецвыпуск, які і прадстаўляем сёння вашай увазе.

У пятніцу старажытны Гродна расквеціцца шматлюддзем і зазвініць шматгалоссем – з усіх куткоў Беларусі сюды з`едуцца прадстаўнікі дыяспар, каб паўдзельнічаць у VIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур. “Народная газета” не можа застацца ўбаку ад гэтай значнай падзеі – наш пастаянны праект “Мы” ператварыўся ў цэлы спецвыпуск, які і прадстаўляем сёння вашай увазе.

Мы перамаглі! Салдаты Вялікай Айчыннай, якія размаўлялі на розных мовах, у атаку падымаліся разам. Разам дайшлі да пераможнага 45-га, а потым уздымалі з руін адну на ўсіх краіну. Каб майскай вясной 2010-га, у дзень 65-годдзя Вялікай Перамогі, сказаць сваім унукам і праўнукам: “Мы перамаглі разам!”

Мы разам будуем моцную незалежную Беларусь — наш агульны дом. У цэхах і на будоўлях, на палях і ў парламенце, у ВНУ і на сцэнах тэатраў нашай краіны працуюць людзі больш як 140 нацыянальнасцей.

Мы — кароткае і ёмістае слова, якое абазначае мірны, добры, хлебасольны і шматнацыянальны беларускі народ, які захоўвае памяць аб сваім мінулым і смела глядзіць у будучыню.

Пра культуру і традыцыі шматлікіх народаў, якія складаюць адзіны беларускі народ, у сённяшнім спецыяльным выпуску “Народнай газеты” — у праекце “Мы”, прысвечаным VIII Рэспубліканскаму фестывалю нацыянальных культур.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter