Мы знайшліся! Валянціна Максімаўна Юрко са Слуцкага раёна шукала сяброўку маладосці Галіну Фёдараўну Тышкевіч.

Шмат гадоў яны нічога не ведалі адна пра адну. Па дапамогу жанчына звярнулася на праект “Помні імя сваё”. Пошукі былі станоўчымі, што і нас, і сябровак вельмі парадавала.
— З Галінай мы ў пачатку 60-х гадоў разам вучыліся ў Брэсцкім медвучылішчы, жылі ў інтэрнаце ў адным пакоі, сябравалі, — расказала нам з калегамі Валянціна Максімаўна. — Хоць было і цяжкавата, але ўсё роўна весела. Па размеркаванні трапілі ў Лунінецкі раён. Затым я выйшла замуж і прыехала на сваю радзіму. А сяброўка паехала ў ГДР. Спачатку мы перапісваліся, а потым сувязь абарвалася. І вось праз 45 гадоў дзякуючы праекту “Помні імя сваё” я знайшла сваю дарагую сяброўку. Мы ўжо двойчы размаўлялі па тэлефоне. Хочацца яшчэ сустрэцца. Яна абяцала да мяне прыехаць. Вялікі дзякуй за тое, што мы знайшлі адна адну. Поспехаў вам у пошуках!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter