«Мы ўсё зрабiлi, што маглi. I нават болей…»

«Якая прыгажосць!», «Не пазнаць наш горад!» – такiя водгукi нярэдка можна пачуць ад бабруйчан i гасцей горада. Бабруйск i сапраўды непазнавальна змянiўся за апошнi час. Асаблiва яго цэнтральная частка, тыя раёны, дзе будуць праводзiцца «Дажынкi». Тут i новыя трубы цеплатрасы ўкладвалi, дамы фарбавалi, займалiся добраўпарадкаваннем. Усяго далi новае жыццё больш чым 500 аб’ектам. У тым лiку такiм буйным, як гасцiнiца «Турыст», тэрапеўтычнае аддзяленне гарадской бальнiцы, шматпавярховы будынак цепласетак, i многiм iншым.

«Якая прыгажосць!», «Не пазнаць наш горад!» – такiя водгукi нярэдка можна пачуць ад бабруйчан i гасцей горада. Бабруйск i сапраўды непазнавальна змянiўся за апошнi час. Асаблiва яго цэнтральная частка, тыя раёны, дзе будуць праводзiцца «Дажынкi». Тут i новыя трубы цеплатрасы ўкладвалi, дамы фарбавалi, займалiся добраўпарадкаваннем. Усяго далi новае жыццё больш чым 500 аб’ектам. У тым лiку такiм буйным, як гасцiнiца «Турыст», тэрапеўтычнае аддзяленне гарадской бальнiцы, шматпавярховы будынак цепласетак, i многiм iншым.

Работы выконвалiся на Мiнскай, Сацыялiстычнай, Савецкай, Кастрычнiцкай i iншых вулiцах, прылеглых да iх тэрыторыях. Аб маштабнасцi сведчыць хаця б той факт, што ў жнiўнi i першай палове верасня штодня ўкладвалася па тысячы тон асфальту. Горад увесь у кветках, на набыццё якiх зрасходавана 400 мiльёнаў рублёў, свежай газонавай зелянiне. Падсветка, якая ўстаноўлена на многiх жылых дамах, адмi-нiстрацыйных будынках, вока радуе. Што казаць, тут нямала давялося паклапацiцца i высокаму, i меншаму начальству, простым работнiкам-выканаўцам. Як бабруйскiм, так i магiлёўскiм, салiгорскiм, баранавiцкiм i iншым, якiя дапамагалi рыхтавацца да «Дажынак». Не ўсе верылi, што такi вялiкi аб’ём работ можна выканаць за непрацяглы тэрмiн, але ж так адбылося i на самай справе!

Адным словам, Бабруйск гатовы да правядзення аднаго з галоўных хлебаробскiх свят, якое падагульняе вынiкi ўборачнай кампанii. Размяшчэнне яго ўдзельнiкаў, харчаванне i ўсё астатняе да дробязей прадумана. Напрыклад, паселяцца госцi ў фешэнебельных гасцiнiцах «Турыст», «Бабруйск», «Юбiлейная» i iншых. З харчаваннем таксама не будзе ўзнiкаць пытанняў. За кожнай дэлегацыяй замацаваны адказныя, якiя i пакажуць, i раскажуць, i давязуць, куды трэба.

Заезд дэлегацый абласцей (у кожнай звыш ста чалавек) пачнецца 6 кастрычнiка. I ў гэты ж дзень – урачыстае адкрыццё фестывалю, цырымонiя ўзнагароджання прызёраў рэспублiканскага спа-борнiцтва на ўборцы ўраджаю, гала-канцэрт з удзелам лепшых артыстаў рэспублiкi, замежных выканаўцаў.

Ну а наступны дзень галоўны на свяце. Удзел у iм прыме Прэзiдэнт Рэспублiкi Бела-русь Аляксандр
Лукашэнка. У суботу будуць ушаноў-вацца пераможцы рэспублiканскага спаборнiцтва. Усе асноўныя мера-прыемствы пройдуць на цэнтральнай плошчы горада. Тут устаноўлены амфiтэатр, якi гатовы прыняць пад свае шаты да трох тысяч чалавек, прадугледжваецца таксама некалькi тысяч стаячых месцаў. Уваход на плошчу будзе, канешне ж, па за-прашальных бiлетах. Аднак гэта не значыць, што бабруйчане акажуцца па-за зонай дасягнення свята, – яны будуць назiраць яго са светадынамiчных экранаў, якiя ўстаноўлены ў розных канцах горада. Заўжды любую iнфармацыю выдасць прэс-цэнтр фестывалю, якi размешчаны ў памяшканнi райвыканкома.

Сваю прадукцыю на фестывалi прадставяць больш як два дзесяткi прадпрыемстваў—вытворцаў сельгастэхнiкi, прывязуць свае тавары гандлёвыя арганiзацыi,
23 раёны i гарады Магiлёўскай вобласцi выставяць для агляду тэатралiзаваныя кампазiцыi, пройдуць святы хлеба, конкурсна-
забаўляльныя праграмы, тэма-
тычныя праграмы з удзелам
беларускiх, расiйскiх выканаўцаў «Майстры мастацтваў – працаўнiкам сяла».

Адным словам, Бабруйск у чаканнi свята хлебаробаў. Перажывае, хвалюецца. Яшчэ i яшчэ раз сябе аглядвае. Каб з поўным правам сказаць: «Мы ўсё зрабiлi, што маглi. I нават болей...»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter