“Мы проста жывём па-брацку”

Дні культуры Азербайджана ў Беларусі пацвердзілі, што паміж дзвюма краінамі і іх народамі сяброўскія сувязі мацнеюць Гэтыя сяброўскія сувязі цяпер актыўна развіваюцца і паглыбляюцца ў розных сферах. Таму спрыяе вялікая азербайджанская дыяспара: у Беларусі жывуць дзясяткі тысяч азербайджанцаў, іх суполкі створаны ў розных гарадах. Цікава працуе і Кангрэс азербайджанскіх абшчын Беларусі, якім кіруе чатырохразовы чэмпіён свету Націк Багіраў, у мінулым выдатны самбіст і дзюдаіст. “У нашых краінах, нягледзячы на іх геаграфічную аддаленасць, абодва народы вельмі падобныя сваёй талерантнасцю, верацярпімасцю, — зазначыў ён у нядаўнім інтэрв’ю газеце “СБ. Беларусь сегодня”. — Гэта можа служыць прыкладам для еўрапейцаў, як інтэграваць у грамадства прадстаўнікоў розных канфесій і нацыянальнасцяў”.
Дні культуры Азербайджана ў Беларусі пацвердзілі, што паміж дзвюма краінамі і іх народамі сяброўскія сувязі мацнеюць
Гэтыя сяброўскія сувязі цяпер актыўна развіваюцца і паглыбляюцца ў розных сферах. Таму спрыяе вялікая азербайджанская дыяспара: у Беларусі жывуць дзясяткі тысяч азербайджанцаў, іх суполкі створаны ў розных гарадах. Цікава працуе і Кангрэс азербайджанскіх абшчын Беларусі, якім кіруе чатырохразовы чэмпіён свету Націк Багіраў, у мінулым выдатны самбіст і дзюдаіст. “У нашых краінах, нягледзячы на іх геаграфічную аддаленасць, абодва народы вельмі падобныя сваёй талерантнасцю, верацярпімасцю, — зазначыў ён у нядаўнім інтэрв’ю газеце “СБ. Беларусь сегодня”. — Гэта можа служыць прыкладам для еўрапейцаў, як інтэграваць у грамадства прадстаўнікоў розных канфесій і нацыянальнасцяў”. І далей Націк Надзіравіч падкрэсліў, што калі ён выступае на міжнародных канферэнцыях, то як прыклад талерантнасці і цярпімасці прыводзіць Беларусь і расказвае, як тут суіснуюць розныя нацыі і народнасці: “Мы проста жывём па-брацку”.
Прадстаўнікі Кангрэсу азербайджанскіх абшчын Беларусі ўдзельнічалі і ў мерапрыемствах Дзён культуры. У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета ў Мінску працавала выстава, прысвечаная турызму ў Азербайджане. У тэатры таксама выстаўляліся работы вядомых фотамайстроў краіны “Азербайджан на стыку традыцый і сучаснасці”. Фатаграфіі адлюстроўвалі як нямых сведкаў старажытнасці, так і сучаснае жыццё Азербайджана. На сцэне Вялікага тэатра ішоў спектакль “Сем прыгажунь” Кара Караева Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета. У кінатэатры “Перамога” дэманстраваліся азербайджанскія фільмы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter