Мы многае можам. Беларускае замежжа мае багаты патэнцыял, які пойдзе на карысць дзяржаве.

Удзел ва Усебеларускім народным сходзе прынялі не толькі жыхары нашай краіны, але і прадстаўнікі беларускай дыяспары, у прыватнасці старшыня Асацыяцыі беларусаў Эстоніі Ніна Савінава. Ад імя суайчыннікаў, якія ўдзельнічалі ў форуме, яна падзякавала кіраўніцтву краіны за выдатную арганізацыю сустрэчы з роднай зямлёй і беларусамі, што пражываюць у іншых дзяржавах.
“Я часта бываю ў краінах Еўразвязу. На розных трыбунах — у Берліне, Бруселі, іншых гарадах прадстаўляю Беларусь і кажу: Беларусь — краіна, якая ідзе нармальным чалавечым шляхам, краіна, якой ганаруся я і астатнія беларусы замежжа. Беларускі народ вельмі паважаюць за мяжой”.
Ад імя беларускай дыяспары Ніна Савінава перадала краіне і яе Прэзідэнту нізкі паклон, пажадала і надалей поспехаў і росквіту.
“Рэдка дзе ў краіне Прэзідэнта называюць Бацькам, ды ў такім добрым сэнсе! Дык вось, хачу нагадаць, што ў Бацькі ёсць 10 мільёнаў беларускіх сыноў і дачок у краіне і каля 3 мільёнаў — за мяжой. Ведаеце, нас там вельмі многа, і мы чакаем, што краіна  выкарыстае багаты патэнцыял беларускага замежжа. Мы многае можам!”.
“Колькі, вы сказалі, пражывае беларусаў за мяжой? — перапытаў Аляксандр
Лукашэнка. — Нам вас так не хапае. Мы вас чакаем. Прыязджайце да нас!”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter