Мы будзем помніць.

На форум, які пройдзе 15—17 мая, з’едуцца больш за сто ўдзельнікаў з дзесяці краін свету.

На форум, які пройдзе 15—17 мая, з’едуцца больш за сто ўдзельнікаў з дзесяці краін свету.

Упершыню Міжнародны кангрэс “Знішчаныя ў Другой сусветнай вайне гарады і вёскі Еўропы” і Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Грамадзянскае насельніцтва ў вайне” прыме Мінск.

Кангрэс праводзіцца ў Еўропе раз у два гады. Упершыню ён адбыўся ў 2006 годзе ў Германіі (Берлін, Кёльн), у 2008-м прайшоў у Чэхіі (Прага, мемарыял “Лідзіцэ”), у 2010-м — у славацкім горадзе Банска-Быстрыца. На кангрэсах з удзелам гісторыкаў, палітолагаў, юрыстаў, эканамістаў, а таксама сведак ваенных трагедый абмяркоўваюцца пытанні захавання міру і прадухілення ваенных канфліктаў у Еўропе. Сёлетнюю “сталіцу” кангрэса абралі самі ўдзельнікі леташняга форуму.

— Беларусь была ў самым эпіцэнтры трагічных ваенных падзей, і наша гістарычная памяць — жывая, — адзначае першы прарэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, доктар тэхнічных навук, прафесар Аляксандр Іваноўскі. — Маё пакаленне помніць усё, што было, — і мы імкнёмся перадаць разуменне гістарычнай праўды моладзі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter