Мы – беларусы

У гэтай дзяўчыны з вытанчанай постаццю — навучэнкi чацвёртага курса юрыдычнага каледжа БДУ Кацярыны Балабуевай — нязломная сiла волi. Яшчэ ў дзяцiнстве яна зразумела, што ў будучым стане адвакатам, звяжа лёс з юрыспрудэнцыяй. Потым нашла i тлумачэнне такому жаданню. Хацелася быць у згодзе з законамi, ведаць iх i дапамагаць людзям. Адказная справа, але Каця настойлiва iдзе да сваёй мары, i каледж — толькi першая прыступка да яе. Дзяўчына хоча пакарыць новую вышыню i ў наступным годзе паступiць на юрфак БДУ. Але нават у такi напружаны перыяд яна знаходзiць час на любiмыя спартыўна-бальныя танцы. З простага хобi яны перараслi ў сур’ёзны занятак, поспехi ў якiм дзяўчына дэманструе са сцэны роднага каледжа. А яшчэ Каця любiць рабiць фотапартрэты. I гэта, вiдаць, ужо прафесiйнае... Вядома ж: выраз твару, позiрк, усмешка могуць расказаць юрысту пра чалавека не менш, чым ён сам. Фота: Валерый ХАРЧАНКА

У гэтай дзяўчыны з вытанчанай постаццю — навучэнкi чацвёртага курса юрыдычнага каледжа БДУ Кацярыны Балабуевай — нязломная сiла волi.

Яшчэ ў дзяцiнстве яна зразумела, што ў будучым стане адвакатам, звяжа лёс з юрыспрудэнцыяй. Потым нашла i тлумачэнне такому жаданню. Хацелася быць у згодзе з законамi, ведаць iх i дапамагаць людзям. Адказная справа, але Каця настойлiва iдзе да сваёй мары, i каледж — толькi першая прыступка да яе. Дзяўчына хоча пакарыць новую вышыню i ў наступным годзе паступiць на юрфак БДУ. Але нават у такi напружаны перыяд яна знаходзiць час на любiмыя спартыўна-бальныя танцы. З простага хобi яны перараслi ў сур’ёзны занятак, поспехi ў якiм дзяўчына дэманструе са сцэны роднага каледжа. А яшчэ Каця любiць рабiць фотапартрэты. I гэта, вiдаць, ужо прафесiйнае... Вядома ж: выраз твару, позiрк, усмешка могуць расказаць юрысту пра чалавека не менш, чым ён сам.

Фота: Валерый ХАРЧАНКА

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter