«Мы – беларусы!»

Марыя Астаповiч (на здымку) — дырэктар музея народнай творчасцi, што ў вёсцы Бездзеж Драгiчынскага раёна. Падобнага яму няма больш нiдзе ў Беларусi. Ён i назву мае адметную: “Бездзежскi фартушок”, бо большая частка яго экспазiцыi менавiта гэтыя, некалi неад’емныя прадметы адзення жанчыны-сялянкi. Сёння бездзежская калекцыя налiчвае каля дзвюх соцень фартушкоў. Цiкава, што не знойдзеш сярод iх двух аднолькавых, кожны арыгiнальны, непаўторны. А самы першы, якi захоўваецца ў музейным фондзе, створаны ў 1880 годзе. Майстэрствам сваiх рукадзельнiц Бездзеж i навакольныя вёскi славяцца здаўна. На працягу стагоддзяў тут з пакалення ў пакаленне перадавалiся традыцыi ткацтва i вышыўкi. Вачэй не адвесцi ад бялюткiх, расквечаных вышыванымi ўзорамi, аздобленых самаробнымi карункамi ручнiкоў, абрусаў i, канечне ж, фартушкоў! Iх прыгажосцю па праву ганарацца мясцовыя жыхары i беражлiва захоўваюць сакрэты старажытнага рамяства, атрыманыя ў спадчыну ад сваiх прабабуль. Мiж iншым, адзiн з iх такi. Каб саткаць палатно для фартушкоў як мага больш танюткiм i лёгкiм, кужэльнае валакно для яго майстрыхi правяралi на абручальным пярсцёнку: праз яго павiнна было праходзiць аж тры сотнi нiтак. Фота: Аляксандр ТАЛОЧКА

Марыя Астаповiч (на здымку) — дырэктар музея народнай творчасцi, што ў вёсцы Бездзеж Драгiчынскага раёна. Падобнага яму няма больш нiдзе ў Беларусi. Ён i назву мае адметную: “Бездзежскi фартушок”, бо большая частка яго экспазiцыi менавiта гэтыя, некалi неад’емныя прадметы адзення жанчыны-сялянкi.

Сёння бездзежская калекцыя налiчвае каля дзвюх соцень фартушкоў. Цiкава, што не знойдзеш сярод iх двух аднолькавых, кожны арыгiнальны, непаўторны. А самы першы, якi захоўваецца ў музейным фондзе, створаны ў 1880 годзе.

Майстэрствам сваiх рукадзельнiц Бездзеж i навакольныя вёскi славяцца здаўна. На працягу стагоддзяў тут з пакалення ў пакаленне перадавалiся традыцыi ткацтва i вышыўкi. Вачэй не адвесцi ад бялюткiх, расквечаных вышыванымi ўзорамi, аздобленых самаробнымi карункамi ручнiкоў, абрусаў i, канечне ж, фартушкоў! Iх прыгажосцю па праву ганарацца мясцовыя жыхары i беражлiва захоўваюць сакрэты старажытнага рамяства, атрыманыя ў спадчыну ад сваiх прабабуль. Мiж iншым, адзiн з iх такi. Каб саткаць палатно для фартушкоў як мага больш танюткiм i лёгкiм, кужэльнае валакно для яго майстрыхi правяралi на абручальным пярсцёнку: праз яго павiнна было праходзiць аж тры сотнi нiтак.

Фота: Аляксандр ТАЛОЧКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter