Музыка з нямецкім акцэнтам

У мінскім музкаледжы стартуе праект «Да вяршынь творчасці»

У Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя М. Глінкі стартуе Міжнародны маладзёжны адукацыйны праект «Да вяршынь творчасці».

У рамках акцыі з 26-га па 29 сакавіка мінскія педагогі, студэнты ВНУ, навучэнцы каледжаў і дзіцячых школ мастацтваў прымуць удзел у майстар-класах, якія правядуць вядомыя нямецкія музыканты-выканаўцы і педагогі Нікола Мюллерс і Вальтэр Мік. Сустрэчы пройдуць па розных напрамках: дырыжыраванне, вакальнае майстэрства, харавое і аркестравае выканаўчае мастацтва.

— Гэты праект адкрывае цыкл агульнаадукацыйных творчых акцый з вядучымі музыкантамі і педагогамі блізкага і далёкага замежжа, — паведамілі ў Мінскім дзяржаўным музычным каледжы. — Мэта гэтых мерапрыемстваў — абмен вопытам у сферы канцэртнага выканання і музычнай педагогікі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter