Музычны кастрычнік. Акцыя “Беларусь — гэта мы!” працягвае сваё шэсце па краіне

Канцэрты, выставы, творчыя сустрэчы праходзяць ва ўсіх абласцях Беларусі, прычым не толькі ў буйных гарадах з вялікімі канцэртнымі заламі і пляцоўкамі, але і ў аграгарадках.

Канцэрты, выставы, творчыя сустрэчы праходзяць ва ўсіх абласцях Беларусі, прычым не толькі ў буйных гарадах з вялікімі канцэртнымі заламі і пляцоўкамі, але і ў аграгарадках. Заўтра ў старажытным Тураве Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста нашай краіны, прафесара Міхаіла Фінберга адкрывае VІ імпрэзу камернай і духоўнай музыкі “Тураў-2010”, прысвечаную Году Шапэна.

Тым часам у Слуцк завітаюць народныя артысты Беларусі Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, а ў Мар’інай Горцы адбудзецца канцэрт аматарскіх калектываў Мінскай вобласці. Сёлетні фэст у Тураве — гэта фальклорныя творы, творы кампазітарскай творчасці ў класічным і эстрадным увасабленні і, канечне, Шапэн. Музычная праграма “Шапэн у коле беларускіх сяброў” прагучыць у выкананні мастацкіх калектываў аркестра. Фальклорная складальная фэсту— выстава вырабаў народных рамёстваў і выступленне народнага хору пад кіраўніцтвам Васіля Птушкі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter